Хотите перевести деньги за границу?

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Хотите перевести деньги за границу?

Сообщение Toto (Admin) » Чт июн 21, 2007 4:39 pm

Хочаце перавесцi грошы за мяжу?

Спецыялiсты ААБ «Беларусбанк» дапамогуць вам у гэтым

Гадоў дзесяць таму пытанне, як перавесцi грошы, зводзiлася да банальнага адказу: «Поштай, або тэлеграфам». Сёння iснуе намнога больш варыянтаў перасылкi грошай як па краiне, так i за мяжу. ААБ «Беларусбанк» працуе на рынку грашовых пераводаў фiзiчных асобаў дастаткова доўгi час i здольны прапанаваць сваiм клiентам найбольш якасныя i недарагiя паслугi ў дадзеным напрамку.

Што такое мiжнародны банкаўскi перавод, якiя яшчэ ёсць спосабы пералiчэння грошай у замежнай валюце, якiя абмежаваннi на атрыманне грашовых пераводаў з-за мяжы дзейнiчаюць у ААБ «Беларусбанк»? На гэтыя i iншыя пытаннi карэспандэнта «Звязды» Ігара ШЧУЧЭНКІ адказвае намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Валянцiна НАЗАРАНКА.

— Валянцiна Ануфрыеўна, раскажыце нашым чытачам, што такое мiжнародны банкаўскi перавод, i цi ёсць нейкiя адрозненнi яго ад iншых спосабаў пералiчэння грошай у замежнай валюце?

— Мiжнародны банкаўскi перавод сёння — гэта самы стандартны i ўнiверсальны спосаб пералiчэння грошай у замежнай валюце. Яго можна адправiць у любы банк свету, галоўнае, каб адпраўшчык ведаў банкаўскiя рэквiзiты атрымальнiка. Iншы папулярны i зручны спосаб — скарыстацца паслугамi адной з сiстэм грашовых пераводаў (напрыклад, сiстэмы «Вестэрн Юнiан»), якiя прапануюць ажыццявiць перавод праз адзiн са сваiх пунктаў. У кожнага з гэтых спосабаў ёсць свае перавагi i недахопы — яны адрознiваюцца тэрмiнамi перавода, камiсiяй, якая спаганяецца за перавод, а таксама ступенню зручнасцi адпраўкi i атрымання грошай. Таму пры выбары спосабу пералiчэння грошай чалавеку неабходна вырашыць для сябе, якiя тэрмiны перавода прымальныя i якую камiсiю гатовы ён заплацiць.

А галоўнае адрозненне мiжнароднага банкаўскага перавода ад астатнiх спосабаў у тым, што ў ланцужку выканання такога перавода прысутнiчаюць толькi банкi. Гэта значыць, грашовыя сродкi клiентаў аднаго банка пералiчваюць з дапамогай банкаўскiх тэлекамунiкацыйных сiстэм (СВIФТ, тэлекс) у iншы банк i залiчваюцца атрымальнiку на рахунак або выдаюцца наяўнымi без адкрыцця рахунка.

— Добра, уявiм, што ў чалавека ўзнiкла жаданне перавесцi грошы за мяжу. Як яму, кажучы ўжо вашымi тэрмiнамi, ажыццявiць мiжнародны банкаўскi перавод?

— Калi мы вядзём гутарку аб мiжнародным банкаўскiм пераводзе, то для яго ажыццяўлення клiенту неабходна звярнуцца ў любы фiлiял ААБ «Беларусбанк» i аформiць плацежнае даручэнне, указаўшы рэквiзiты банка атрымальнiка (назва банка, яго адрас i iдэнтыфiкацыйны код), рэквiзiты атрымальнiка (нумар рахунка, поўнае i дакладнае найменне атрымальнiка). Гэта нiбыта першы крок. Затым унесцi суму перавода ў касу фiлiяла або заплацiць з рахунка, якi адкрыты ў банку. Усё гэта, натуральна, робiцца па прад’яўленнi пашпарта або iншага дакумента, якi сведчыць i пацвярджае асобу грамадзянiна (пашпарт, пасведчанне бежанца, пасведчанне на права жыхарства). Апошнi момант — аплацiць узнагароджанне банку за выкананне мiжнароднага банкаўскага перавода.

— У якую краiну можна адправiць мiжнародны банкаўскi перавод?

— Улiчваючы, што пры ажыццяўленнi мiжнароднага банкаўскага перавода выкарыстоўваюцца як карэспандэнцкiя рахункi ААБ «Беларусбанк», так i рахункi трэцiх банкаў, такiя пераводы можна адправiць у любую краiну свету.

— У якой валюце ажыццяўляюцца мiжнародныя банкаўскiя пераводы?

— Для ажыццяўлення разлiкаў у форме мiжнародных банкаўскiх пераводаў асноўнымi валютамi, як i ва ўсiх краiнах СНД i Балтыi, з’яўляюцца долар ЗША, еўра i расiйскiя рублi. Аднак шырокая сетка карэспандэнцкiх рахункаў ААБ «Беларусбанк» дазваляе выканаць перавод ва ўкраiнскай грыўнi, у лiтоўскiх лiтах, латышскiх латах, польскiх злотых, швейцарскiх франках i ў iншых валютах.

— Валянцiна Ануфрыеўна, якi кошт мiжнароднага банкаўскага перавода? Цi дорага каштуе гэта паслуга?

— Ведаеце, мы ўлiчваем, што для фiзiчных асобаў пры выбары iмi спосабу перавода грашовых сродкаў, канешне ж, немалаважным крытэрыем з’яўляецца памер узнагароджання, што спаганяецца банкам за паслугi.

ААБ «Беларусбанк» знiзiў тарыфы за паслугi па выкананню мiжнародных банкаўскiх пераводаў у замежнай валюце i ўвёў фiксаваную, якая не залежыць ад сумы перавода, плату за паслугу: ад 10 да 14 долараў ЗША — у залежнасцi ад вiду валюты i спосабу спагнання расходаў. Пры гэтым плата за ўзнос наяўнымi i перадачу паведамленняў па сiстэме СВIФТ, якую спаганяюць большасць банкаў краiны, у ААБ «Беларусбанк» не спаганяецца.

— У пачатку нашай размовы вы казалi, што ў мiжнароднага банкаўскага перавода ёсць перавагi i недахопы ў параўнаннi з iншымi спосабамi пераводаў грашовых сродкаў. Якiя?

— Перавагай мiжнароднага банкаўскага перавода ў параўнаннi з iншымi вiдамi мiжнародных разлiкаў з’яўляецца яго найбольш нiзкi кошт. Недахопам жа з’яўляецца не вельмi высокая, ад аднаго да трох дзён, хуткасць перавода i неабходнасць падрабязнага ўказання рэквiзiтаў атрымальнiка плацяжу.

— Зараз не ў навiнку, што грамадзяне едуць за мяжу з мэтай падзарабiць. Як чалавеку перавесцi грошы з-за мяжы ў Беларусь?

— Каб ажыццявiць мiжнародны банкаўскi перавод у доларах ЗША, грамадзянiну неабходна звярнуцца ў абслуговы банк i аформiць плацежнае даручэнне. А ў плацежным даручэннi ўказаць iнфармацыю аб банку-карэспандэнце, банку-атрымальнiку, свае пашпартыя даныя i нумар фiлiяла, у якiм ён абслугоўваецца. Грамадзянiну неабходна будзе заплацiць камiсiю абслуговага банка. Камiсiя ААБ «Беларусбанк» за выдачу наяўных сродкаў складае адзiн працэнт ад сумы перавода.

Пазней ААБ «Беларусбанк» ажыццяўляе пералiчэнне паступiўшых сродкаў у фiлiял, а фiлiял, у сваю чаргу, выдасць атрыманыя сродкi. Але хачу звярнуць увагу чытачоў на тое, што калi на працягу шасцi месяцаў з моманту паступлення сродкаў атрымальнiк не прыйдзе за iмi, то яны будуць вернуты ў банк-адпраўшчык.

— Цi ажыццяўляе «Беларусбанк» пераводы па сiстэме «Вестэрн Юнiан»?

— Так, канешне, але перавод праз мiжнародную сiстэму «Вестэрн Юнiан» хоць i з’яўляецца простым у параўнаннi з мiжнародным банкаўскiм пераводам, але затое i больш дарагiм. У той жа час кампанiя «Вестэрн Юнiан» з’яўляецца агульнапрызнаным сусветным лiдарам на рынку прыватных грашовых пераводаў як па колькасцi пераводаў, так i па ступенi геаграфiчнага ахопу пунктамi абслугоўвання. Кампанiя мае 225 тысяч пунктаў адпраўкi-атрымання пераводаў больш чым у 195 краiнах свету. Агульная колькасць пунктаў «Вестэрн Юнiан» толькi ў краiнах СНД перавышае 2500.

— А ў вашых установах ёсць такiя пункты?

— Натуральна, мы таксама iдзём у нагу з часам. У ААБ «Беларусбанк» па стану на пачатак гэтага года адкрыта 495 пунктаў абслугоўвання па сiстэме «Вестэрн Юнiан», што складае 61 працэнт ад iх агульнай колькасцi ў Беларусi.

— У якой валюце ажыццяўляюцца пераводы па сiстэме «Вестэрн Юнiан»?

— Валюта перавода па сiстэме «Вестэрн Юнiан» — долары i расiйскiя рублi. А сам перавод адбываецца па стандартнай працэдуры. Адпраўшчык павiнен запоўнiць у пункце абслугоўвання адпаведны бланк, унесцi суму перавода i аплацiць паслугу па дзеючаму тарыфу. Пасля адпраўлення перавода адпраўшчык паведамляе атрымальнiку аб пераводзе сродкаў i код перавода. Перавод даступны для атрымання ў любым пункце абслугоўвання ва ўказанай краiне ўжо праз некалькi хвiлiн. Атрымальнiк у пункце абслугоўвання таксама запаўняе бланк i прад’яўляе аператару пашпарт або дакумент, якi замяняе яго. У сiстэме «Вестэрн Юнiан» выдача i прыём грашовых сродкаў пры пераводах ажыццяўляецца ў наяўнай форме.

— Якiя яшчэ паслугi па пераводу грашовых сродкаў у замежнай валюце можа прапанаваць грамадзянам ААБ «Беларусбанк»?

— Дадатковай паслугай, укаранёнай у ААБ «Беларусбанк» у 2006 годзе, з’яўляецца залiчэнне сродкаў, якiя паступiлi з Расii на карысць фiзiчных асобаў у Беларусi, з дапамогай мiжнароднага тэрмiновага перавода.

Мiжнародны тэрмiновы перавод адрознiваецца ад звычайнага банкаўскага пераводу тым, што выплата грашовых сродкаў атрымальнiку робiцца не пазней, чым праз 24 гадзiны з моманту падачы адпраўшчыкам у фiлiял Ашчаднага банка Расiйскай Федэрацыi заявы на перавод. Гэта значыць, адправiўшы такi перавод з аддзялення Ашчадбанка РФ (з пералiкам якiх можна азнаёмiцца ў фiлiялах ААБ «Беларусбанк»), можна быць упэўненым у тым, што на працягу 12 гадзiн грошы будуць залiчаны на карэспандэнцкi рахунак ААБ «Беларусбанк», а ў наступныя 12 гадзiн будуць даступныя для атрымання ў фiлiялах нашага банка.

Пры гэтым ААБ «Беларусбанк» не спаганяе якой-небудзь дадатковай камiсii за тэрмiновасць выканання такога перавода. Адпраўшчыку ж будзе неабходна аплацiць камiсiю Ашчаднага банка Расiйскай Федэрацыi ў памеры 1,75 працэнта ад сумы перавода. ААБ «Беларусбанк» спаганяе толькi ўзнагароджанне за выдачу наяўных сродкаў у памеры 1 працэнт ад сумы перавода, што паступiў.

— Якiя перспектывы развiцця дадзенай паслугi?

— Акрамя таго, што ААБ «Беларусбанк» пашырае сетку сваiх фiлiялаў i аддзяленняў, якiя ажыццяўляюць выплату мiжнародных тэрмiновых пераводаў, у гэтым годзе банкам плануецца развiць дадзеную паслугу на двухбаковай аснове. Гэта значыць, забяспечыць не толькi тэрмiновае залiчэнне паступаючых у банк сродкаў у расiйскiх рублях, але i перавод грошай у Расiю, выкарыстоўваючы той жа прынцып тэрмiновасцi, што дазволiць павысiць эфектыўнасць гэтай банкаўскай аперацыi i зрабiць яе больш зручнай i выгаднай для клiентаў банка.

— Дзякуй, Валянцiна Ануфрыеўна, за грунтоўную гутарку i дазвольце пажадаць i вам, i супрацоўнiкам у год 85-годдзя з дня ўтварэння ААБ «Беларусбанк» росту попыту з боку клiентаў на вашы банкаўскiя паслугi.

— Мне ж са свайго боку хацелася б падзякаваць нашых цяперашнiх клiентаў, якiя ў поўнай меры ацанiлi высокi ўзровень нашых паслуг, а таксама пажадаць iм i нашым будучым клiентам i надалей карыстацца недарагiмi i зручнымi паслугамi ААБ «Беларусбанк».

Звязда, 16 февраля, 2007.

Вернуться в «Прочие материалы о недвижимости в Беларуси»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 2 гостей

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by