Как правильно войти в новую квартиру (народные обряды)

Здесь можно найти полезные советы по переезду, обустройству нового жилья и т.д.
Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4128
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Как правильно войти в новую квартиру (народные обряды)

Сообщение Toto (Admin) » Пн ноя 12, 2007 1:54 pm

"Стаiць святлiца нова зрублена", або Як увайсцi ў новую кватэру

"Да новага года мы плануем засялiцца ў новую кватэру. Парайце, як правiльна правесцi "ўлазiны" менавiта ў кватэры (а не ў хаце). З чаго пачаць? Што пры гэтым рабiць можна, а што катэгарычна забаронена?".

Глыбоцкi раён, Нiна Фёдараўна.


Жытло чалавека, сям’i — гэта мiкрамадэль свету. I хоць параметры хаты ў параўнаннi з касмiчнай безданню непараўнальна меншыя, законы iх суiснавання не тое што блiзкiя цi падобныя, а проста адзiныя. Фiласофiя мадэлявання космасу сялянскага жылля на падставе законаў светабудовы вельмi выразна адлюстравана ў велiчальных калядных велiкодных песнях.

За сяньмi, сяньмi там за новымi,

Шчодры вечар, добры вечар.

Стаiць святлiца нова зрублена.

У той святлiцы чатыры акенцы:

У першым акенцы — да яснае сонца,

У другiм акенцы — да ясен месяц,

У трэцiм акенцы — да дробныя звёзды,

У чацвёртым акенцы — да цёмная хмара.

Яснае сонца — то жонка яго,

Ясны месяц — то сам гаспадар,

Што дробныя звёзды — то дзеткi яго,

Што цёмная хмара — жыта яго.

Астракасмiчны код абрадавай песнi цалкам адлюстроўвае выбар часу для распачынання новабудоўлi, а таксам для асваення ўзведзенай хаты i правядзення адпаведнага абраду, улазiн (у некаторых мясцiнах кажуць ухвошчын, у гарадской кватэры гэта наваселле).

Не баючыся памылiцца, скажам, што народная культура заўсёды была зарыентавана на гармонiю суадносiнаў памiж людзьмi i наваколлем, а таксама памiж членамi вясковай абшчыны. Пошук вырашэння вызначальнай iдэi абапiраўся на некалькi формаў цi зместаўтваральных прынцыпаў, але галоўным сярод iх заставаўся прынцып падабенства. Таму каб у хаце "поўнiлася" — павышаўся дабрабыт, пашырылася гаспадарка, павялiчвалася колькасць дамачадцаў — улазiны — наваселле прымяркоўвалi да растучай фазы Месяца — маладзiка i поўнi. Кожны дзень тыдня меў сваю ўласную характарыстыку i суадносiўся з той цi iншай планетай нашай сонечнай сiстэмы. Беларусы аддавалi перавагу так званым мужчынскiм дням — аўторку i чацвяргу. Акрамя таго, вялiкай пашанай карысталася нядзеля. Дзень таксама быў дакладна структурыраваны. Найбольш спрыяльным лiчыўся час, калi сонца ўзыходзiла i заходзiла за лiнiю гарызонту. А вось самы поўдзень лiчыўся часам для провадаў у "той" свет памерлых.

Мы ўжо адзначалi, што кожная новабудоўля вымагала якога-небудзь ахвярапрынашэння. Таму некалi беларусы засялялiся ў новы дом толькi на сёмы дзень — пасля таго, як там пераначуе ўся хатняя жывёла: кошка, певень, сабака, каза, карова, конь. У гарадскую кватэру ў першую ноч пускалi чорную кошку.

Пажадана, каб падчас улазiнаў уся сям’я была ў зборы (маецца на ўвазе тыя, хто там будзе жыць пастаянна). Варыянтаў улазiнаў вядома шмат, але ўсе яны вельмi блiзкiя па духу i адрознiваюцца толькi нюансамi, нейкiмi дэталямi. Важным лiчылася "перадаць" новаму жыллю энергетыку дабратворнасцi, спрыяльнасцi, пераемнасцi, плёну, жадання захаваць спрадвечныя традыцыi. Бадай што самым галоўным атрыбутам быў агонь, узяты са старой печы i перанесены ў новую, таму блiзкiм да яго быў варыянт, калi гатавалi пшонную (сонечную) кашу ў старой хаце, а з’ядалi ўжо ў новай. Калi вы купляеце новую кватэру, то перш за ўсё "захапiце" з сабой чырвоны кут: абраз, грамнiчныя свечкi, галiнкi вярбы.

Пажадана для ўлазiнаў купiць новы ручнiк або ўзяць з бабулiнага куфэрка той, якi не выкарыстоўваўся ў абрадах, асаблiва ў абрадах пахавання. Уся сям’я збiралася каля парога, бацька разгортваў ручнiк, за якi па ўзросце (ад старэйшых да маладзейшых) бралiся ўсе дамачадцы, i вось такiм адзiным ланцужком усе заходзiлi ў хату. Калi бацькi няма, то наперадзе станавiўся старэйшы член сям’i.

Калi ў новае жытло засялялася сям’я, у якой не было дзяцей, то першай пераступiць парог хаты прасiлi цяжарную жанчыну — каб у новай хаце нараджалiся дзецi.

Калi ў новую хату засялялася сям’я пчаляра, то ўсе чатыры куты хаты або вушакi дзвярэй (у гарадской кватэры — вушакi дзвярэй) загадзя мазалi мёдам, "каб жыццё было салодкае".

Засяляючыся ў новы дом, абавязкова прыбярыце ў старым — нiчога не пакiдайце пасля сябе. Не пажадана браць з сабой тыя прадметы, якiя не так даўно прымалi ўдзел у пахавальным абрадзе.

Сярод беларусаў шырока бытавала павер’е аб тым, што сапраўдным гаспадаром хаты з’яўляецца дамавiчок, таму яго трэба зваць з сабой, пры гэтым прыхапiць жменьку смецця каля парога старога жылля.

Калi дамачадцы пераступяць парог хаты, то бацька клаў ва ўсе куты хаты па тры манеты (на багацце), а мацi рассыпала па падлозе жменю жыта, каб доўжылася жыццё i нараджалiся дзецi. Змадэлiруйце сiтуацыю так, каб першым госцем у новай хаце быў мужчына — здаровы, дужы, з добрым лёсам.

Усе тыя правiлы, якiя датычылiся ўлазiнаў, цалкам стасуюцца i з застоллем з нагоды наваселля. Правядзiце яго так, каб нiхто не ўпiўся i не пасварыўся, тады ў хаце надоўга будзе мiр i спакой.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

Кантактны тэлефон: 292 21 03.
Звязда
20 октября 2007

Вернуться в «Советы новоселам»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by