Кватэра на суткi

На этом форуме администрация сайта предполагает рассказывать о криминальных случаях на рынке недвижимости - как уже свершившихся фактах, так и предотвращенных нашим агентством случаях мошенничества. Мы будем признательны посетителям за их рассказы.
Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Кватэра на суткi

Сообщение Toto (Admin) » Ср июл 25, 2007 1:06 pm

Ахвярамi зладзеяў станавiлiся гаспадары шыкоўных сталiчных кватэр, якiя здавалi жыллё на суткi

У Мiнску супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку Савецкага РУУС ноччу затрымалi крымiнальнае «трыо», удзельнiкi якога спецыялiзавалiся, як мяркуецца, на крадзяжах мэблi, сантэхнiкi i iншага дабра.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, у сталiцы было зарэгiстравана некалькi фактаў, калi невядомыя ў розных раёнах горада здымалi на суткi жыллё, а ранiцай прадпрымальныя гаспадары, завiтаўшы дадому, натыкалiся лiтаральна на пустыя сцены. Часам «сутачнiкi» не грэбавалi нават зрываць плiнтусы ў кватэрах, бывала, што выкручвалi i лямпачкi. У адной з кватэр на праспекце Незалежнасцi пасля вiзiту зладзеяў знiкла джакузi. А выйшлi на злачынцаў праваахоўнiкi ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў: у мiлiцыю паступiла iнфармацыя аб тым, што на вулiцы Куйбышава трое падазроных асобаў знялi кватэру. Узялi прайдзiсветаў «цёпленькiмi», якраз калi яны пакавалi рэчы. Затрыманыя аказалiся жыхарамi Вiцебскай, Гродзенскай i Маскоўскай абласцей. Зараз устанаўлiваецца, цi маюць злачынцы дачыненне да 6 аналагiчных крымiнальных эпiзодаў.

Iгар ГРЫШЫН
Звязда 25 мая 2007

Вернуться в «Криминал на рынке недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by