Індывідуальны прадпрымальнік з Салігорска падазраецца ў тым, што нагрэў рукі на падмане сваіх землякоў.
Паводле звестак аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, прайдзісвет летам—восенню 2005 года аказваў пасрэдніцкія паслугі салігорцам па прыватызацыі і продажы жылля. Аднак 47-гадовы мужчына быў, як высветлілася, не зусім шчырым са сваімі кліентамі. Наадварот, махлярскім шляхам яму ўдалося завалодаць 20 млн рублёў пацярпелых. У адносінах да дзялка ўзбуджана крымінальная справа.
Ігар ГРЫШЫН.
Звязда
25 августа 2007