Чужую кватэру прадаць не ўдалося
У Магілёве ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да выконваючай абавязкі начальніка ЖЭУ № 5, якая абвінавачваецца ў махлярстве і перавышэнні ўлады. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Генеральнай пракуратуры.
Усё пачалося з дзвюх заяў у пракуратуру Магілёўскай вобласці. Спачатку дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства паведаміў аб фактах незаконнай прапіскі грамадзян, пасля грамадзянка звярнулася з заявай, што начальнік ЖЭУ завалодала яе грашамі ў суме $7 тыс.
Праверкай было ўстаноўлена, што выконваючая абавязкі начальніка жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка № 5 КУП "ЖРЭУ Ленінскага раёна г. Магілёва", ведаючы, што адна з кватэр на тэрыторыі гэтага ЖЭУ з’яўляецца нежылой, атрымала ад грамадзянкі $7 тыс. быццам за вырашэнне пытання аб прадастаўленні ёй указанай кватэры. Для гэтага яна склала загадзя фальшывы дакумент — рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва аб выдзяленні кватэры гэтай грамадзянцы і дагавор найму гэтага жылога памяшкання.
У адносінах да в.а. начальніка ЖЭУ № 5 пракуратурай Ленінскага раёна Магілёва па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па прыметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства). Выяўлена, што абвінавачваемая ўчыніла яшчэ 3 аналагічныя злачынствы.
Алег ЛІЦКЕВІЧ, БЕЛТА.
Звязда
10 августа 2007