Льготы молодой семье

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Льготы молодым и многодетным семьям

Сообщение Toto (Admin) » Чт май 22, 2008 3:44 pm

«Няльготныя» крэдыты: рашэння чакаць... сёлета?

Праект указа аб прадастаўленні маладым i шматдзетным сем’ям з непаўналетнiмi дзецьмi фiнансавай падтрымкi ў пагашэннi запазычанасцi па няльготных крэдытах на будаўнiцтва цi набыццё жылля падрыхтаваны i накiраваны на разгляд урада. Пры гэтым, як паведамiла галоўны спецыялiст упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Марыяна Еўтушэнкава, не выключана, што канчатковае рашэнне тут будзе прынятае ўжо да канца года.

Традыцыйна складаная тэма для значнай колькасцi сем’яў — уласнае жыллё. Таму, нагадала Марыяна Еўтушэнкава, з 2004 года ў краiне быў уведзены iнстытут фiнансавай дапамогi шматдзетным сем’ям, што маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Па сутнасцi ўпершыню такiя сем’i былi вылучаны ў асобную катэгорыю грамадзян, якiя маюць права на пазачарговае будаўнiцтва з выкарыстаннем iльготных крэдытаў i бязвыплатных субсiдый. Пры гэтым з’явiлася норма: шматдзетныя сем’i павiнны ўключацца ў склад арганiзацый-забудоўшчыкаў, у долевае будаўнiцтва або ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для рэканструкцыi цi набыцця жылых памяшканняў на працягу трох месяцаў з моманту падачы заявы.

Да слова, iльготны крэдыт на будаўнiцтва шматдзетным сем’ям прадастаўляецца ў памеры 95 працэнтаў ад кошту нарматыўнай на кожнага чалавека жылплошчы тэрмiнам на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. А ў межах астатняй нарматыўнай жылплошчы такiм сем’ям можа выдавацца аднаразовая бязвыплатная субсiдыя. Інакш кажучы, шматдзетныя сем’i, якiя будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай "па нарматывах", аказалiся цалкам вызваленымi ад унясення на гэта ўласных сродкаў.

Апроч таго, ужо з верасня 2007 года прынятае рашэнне аб дадатковай дапамозе шматдзетным сем’ям у пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах. Зараз пры наяўнасцi траiх непаўналетнiх дзяцей "спiсваецца" 50 працэнтаў, чацвярых непаўналетнiх — 70 працэнтаў, а пяцярых i больш дзяцей — усе 100 працэнтаў крэдытнага доўгу.

Увядзенне такiх прэферэнцый, заўважыла Марыяна Еўтушэнкава, аказалася значнай палёгкай для шматдзетных сем’яў. Ужо ў 2005 годзе ў параўнаннi з годам папярэднiм аб’ёмы жыллёвага будаўнiцтва для гэтай катэгорыi ўзраслi ў 2,3 раза. Усяго ў 2005 годзе палепшылi свае жыллёвыя ўмовы 2432 шматдзетныя сям’i. А ў 2006 годзе дзякуючы новаму будаўнiцтву справiлi ўходзiны 3186 такiх сем’яў. Што да гэтага года, то па вынiках студзеня—верасня ключы ад дамоў цi кватэр атрымалi яшчэ 2224 шматдзетных сем’яў, што значна перавышае першапачатковыя сёлетнiя планы практычна па ўсiх рэгiёнах.

Адначасова, нагадала Марыяна Еўтушэнкава, вызначаныя некаторыя перавагi для маладых сем’яў з 1—2 дзецьмi. Такiм сем’ям, пры ўмове знаходжання ў чарзе, аказваецца дапамога ў пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах на будаўнiцтва цi куплю жылых памяшканняў. У прыватнасцi, пры нараджэннi першага дзiцяцi адбываецца "спiсанне" 10 працэнтаў, а другога дзiцяцi — 20 працэнтаў ад рэшты доўгу. Плюс да таго ёсць правiла: грамадзяне, што ўпершыню ўзялi шлюб i не маюць ўласнага жылля, могуць прымацца ў чаргу на паляпшэнне незалежна ад наяўнасцi жылплошчы ў бацькоў.

Пры гэтым менавiта апошнiм часам з’явiлiся дадатковыя новаўвядзеннi. Па-першае, вырашана, што зараз будуць пераглядацца ўмовы крэдытавання сем’ям, якiя сталi шматдзетнымi ўжо пасля ўводу дома ў эксплуатацыю. Тэрмiн карыстання льготнымi крэдытамi для такiх сем’яў павялiчваецца да 40 гадоў, а плата за карыстанне знiжаецца да 3 працэнтаў гадавых зыходзячы з сумы запазычанасцi на дату прадастаўлення адпаведных дакументаў у ААТ "ААБ Беларусбанк".

Па-другое, памер iльготнага крэдыту для шматдзетных сем’яў, якiя паляпшаюць жыллёвыя ўмовы шляхам куплi нерухомасцi на другасным рынку, павялiчаны з 70 да 90 працэнтаў ад сумы максiмальнага крэдыту, што выдаецца на будаўнiцтва. I па-трэцяе. Нарматывы жылых памяшканняў, на падставе якiх робяцца разлiкi велiчынi льготнага крэдыту шматдзетных, будуць вызначацца без улiку жыл-плошчы ў iх бацькоў.

Мiж тым, даводзiцца канстатаваць як факт: у пачатку года ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у цэлым па краiне знаходзiлiся 623 тыс. сем’яў, i ў тым лiку 205 тыс. сем’яў — непасрэдна ў Мiнску. Прычым роўна палову чаргi складалi... сем’i маладыя. Зрэшты, таксама не сакрэт: значная частка менавiта маладых сем’яў, асаблiва ў буйных гарадах, лiчаць за лепшае не чакаць шмат гадоў iльготных крэдытаў, а будавацца самiм — з дапамогай крэдытаў камерцыйных. З улiкам гэтага, адзначыла Марыяна Еўтушэнкава, падрыхтаваны праект указа аб прадастаўленнi маладым i шматдзетным сем’ям пры нараджэннi цi пры наяўнасцi непаўналетнiх дзяцей фiнансавай падтрымкi дзяржавы ў пагашэннi "няльготных" жыллёвых крэдытаў. Дарэчы, праект на сёння ўжо ўзгоднены з ўсiмi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi.

Праект вызначае, што велiчыня фiнансавай падтрымкi будзе залежаць ад колькасцi непаўнагадовых дзяцей. У прыватнасцi, пры нараджэннi цi наяўнасцi аднаго дзiцяцi камерцыйныя жыллёвыя крэдыты маладым сем’ям плануецца пагашаць на 20 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму (да прыкладу, зараз гэта 3 млн 707 тыс.), пры нараджэннi цi наяўнасцi дваiх дзяцей — на 40 БПМ (7 млн 414 тыс.), а пры нараджэннi цi наяўнасцi траiх i больш дзяцей — на 50 БПМ (9 млн 268 тыс. рублёў). Пры гэтым мяркуецца рабiць пагашэннi незалежна ад узроўню даходаў маладых i шматдзетных сем’яў, незалежна ад памеру крэдыту i назвы банка, што яго выдаў, а таксама — незалежна ад таго, аформлены крэдыт у беларускiх рублях цi ў замежнай валюце.

Аднак тут трэба мець на ўвазе наступнае. Скарыстацца правам на "спiсанне" камерцыйных крэдытаў змогуць толькi маладыя i шматдзетныя сем’i, якiя знаходзяцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў цi знаходзiлiся ў такой чарзе на момант заключэння крэдытнага дагавора. Сама фiнансавая дапамога будзе прадастаўляцца роўнымi далямi ў тэрмiны, вызначаныя тымi ж крэдытнымi дагаворамi. I яшчэ. Мяркуецца замацаваць норму, паводле якой права пагашэння камерцыйных крэдытаў будзе прадастаўлена толькi маладым цi шматдзетным сем’ям, што не атрымлiвалi льготных жыллёвых крэдытаў.

Прынамсi, такiя ўмовы прадугледжваюцца ў праекце ўказа. Прычым, заўважаюць у мiнiстэрстве, якiм будзе канчатковы варыянт гэтага дакумента, стане вядома ўжо ў хуткiм часе.

Сяргей ГРЫБ.
Звязда
12 октября 2007


Вернуться в «Льготы; субсидии; господдержка строительства и покупки жилья; социальное жилье»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by