Льготы для "афганцев"

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4128
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Льготы для "афганцев"

Сообщение Toto (Admin) » Вт июн 26, 2007 3:38 pm

«Афганец» можа палепшыць жыллёвыя ўмовы па-за чаргой

З Нароўлi патэлефанаваў воiн-iнтэрнацыяналiст, якi цiкавiўся праблемай будаўнiцтва ўласнага жылля. «У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў я стаю ўжо 10 гадоў. Хацеў бы ўзяць банкаўскi крэдыт пад гэтыя мэты. Цi ёсць тут для мяне як воiна-iнтэрнацыяналiста нейкiя льготы?».

Паводле слоў дырэктара цэнтра банкаўскiх паслуг № 318 у г. Нароўлi фiлiяла № 317 ААБ «Беларусбанк» г. Мазыра Алы Спасiбка, для такой катэгорыi грамадзян, як наш заяўнiк, менавiта ў згаданым iм кантэксце пытання ёсць адзiная льгота. Яна прадастаўляецца «афганцам» i прыроўненым да iх асобам згодна з п. 1.10 Указа № 185 ад 14 красавiка 2000 года (з далейшымi дапаўненнямi i ўдакладненнямi). Такiя грамадзяне ўключаюцца ў спiс на паляпшэнне жыллёвых умоў па-за чаргой. Незразумела, чаму наш заяўнiк так доўга стаiць у чарзе, як ён сам сказаў. З-за адсутнасцi iнфармацыi? Крэдыт яму можа быць прадастаўлены (метраж жылля залежыць ад саставу сям’i) як для набыцця, так i будаўнiцтва. Напрыклад, калi будавацца, то ўмовы будуць наступнымi. Крэдыт выдаецца на 90 працэнтаў ад агульнай сумы будаўнiцтва пад 3 працэнты гадавых тэрмiнам да 40 гадоў. У выпадку, калi сям’я заяўнiка шматдзетная, могуць прадастаўляцца iншыя льготы. Па больш падрабязную iнфармацыю з патрэбнымi дакументамi воiну-iнтэрнацыяналiсту лепш звярнуцца непасрэдна да спецыялiстаў.

Сяргей РАСОЛЬКА
Звязда, 28 февраля 2007

Вернуться в «Льготы; субсидии; господдержка строительства и покупки жилья; социальное жилье»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by