Об оплате "лишних" метров стройматериалами

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Об оплате "лишних" метров стройматериалами

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 1:34 pm

Калi ўсе «за»...

Мы пачалi будаваць кватэру ў ЖБК з выкарыстаннем iльготнага крэдыту. Плошча кватэры перавышае нармiраваную (па 20 кв. м на 1 чал.) на 8 «квадратаў». За «лiшнiя», не крэдытуемыя метры, трэба ўносiць уласныя сродкi. А ў якiя тэрмiны? I цi можна замест грошай разлiчыцца будаўнiчымi матэрыяламi? Мы шмат што купiлi, бо хацелi будавацца самi.

З. Абражэвiч, Гродзенская вобл.


Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, па агульнаму правiлу ўласныя сродкi (уключаючы плату за так званыя лiшнiя метры) уносяцца членамi кааператыва ў тэрмiны, устаноўленыя агульным сходам (сходам упаўнаважаных) ЖБК у працэсе будаўнiцтва. Гэтыя сродкi павiнны вызначацца з улiкам патрабаванняў падпункта 1.14 Указа кiраўнiка дзяржавы ад 14 красавiка 2000 года № 185 «Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў», дзе прадугледжана, што ўласныя сродкi ўносяцца крэдытаатрымальнiкамi штомесяц у бягучых цэнах.

Аднаразовыя бязвыплатныя субсiдыi (у выпадку прадастаўлення iх ва ўстаноўленым парадку) залiчваюцца ў кошт уласных сродкаў грамадзян для аплаты кошту будаўнiцтва нарматыву плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкiх якасцяў, якая крэдытуецца льготна.

Пытанне аб пагашэннi кошту будаўнiцтва «лiшнiх» метраў шляхам перадачы членам кааператыва падраднай арганiзацыi будаўнiчых матэрыялаў нарматыўнымi дакументамi не ўрэгулявана, аднак такая натуральная аплата ў цяперашнiх эканамiчных умовах можа мець месца пры згодзе падраднай арганiзацыi i праўлення ЖБК.

Звязда, 10 февраля 2007

Вернуться в «Льготы; субсидии; господдержка строительства и покупки жилья; социальное жилье»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by