Индексация взносов членов ЖСК

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Индексация взносов членов ЖСК

Сообщение Toto (Admin) » Ср июл 25, 2007 9:20 am

Колькi плацiць iнвестару?

У 1999 годзе ў нас у Вiлейцы пачалi будаваць 90-кватэрны дом ЖБК, але потым чамусьцi кiнулi: да восенi 2006-га аб’ект быў замарожаны. Зараз работы пачынаюць зноў i ўжо з новых членаў ЖБК патрабуюць, каб яны аплацiлi тое, што зроблена. Што цiкава: папярэднi член кааператыва за той аб’ём работ заплацiў $900, новы (мая дачка ў прыватнасцi) павiнна плацiць $2700. Кажуць, што гэта такая iндэксацыя. А чаму i цi так яна павiнна рабiцца?

В. КАРАЛЁВА, Вiлейскi раён.


Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, парадак i ўмовы вяртання грашовых сродкаў грамадзян (у тым лiку ўзносаў членаў ЖБК), унесеных на аплату будаўнiцтва жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, пры iх добраахвотным выхадзе або выключэннi са складу ўдзельнiкаў будаўнiцтва вызначаны Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 верасня 2006 года № 1207. Гэтым жа дакументам вызначаны парадак i ўмовы ўнясення грашовых сродкаў у якасцi ўзносаў новага члена ЖБК на аплату будаўнiцтва жылога памяшкання пры яго ўступленнi ў арганiзацыю грамадзян-забудоўшчыкаў замест члена кааператыва, якi выбыў. Гэтае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года № 396 «Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў».

У названым Палажэннi прыведзены таксама парадак разлiку i iндэксацыi сродкаў, якiя вяртаюцца. Сума грашовых сродкаў, якая вяртаецца, падлягае iндэксацыi з улiкам адпаведнага iндэкса змянення кошту будаўнiча-мантажных работ, зацверджанага на дату выплаты.

Сродкi, якiя вяртаюцца, iндэксуюцца наступным чынам. Кожны ўнесены забудоўшчыкам, якi выбыў, узнос падлягае даацэнцы на фактычную дату яго вяртання шляхам памнажэння на каэфiцыент, якi вызначаецца адносiнамi дзеючага на фактычную дату вяртання сродкаў iндэкса змянення кошту будаўнiча-мантажных работ, зацверджанага Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва па кожнай вобласцi i г. Мiнску, да аналагiчнага iндэкса, што дзейнiчаў на дату пералiчэння ўзносу на спецыяльны, бягучы (разлiковы) рахунак арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, заказчыка (забудоўшчыка).

Iндэксы змянення кошту будаўнiча-мантажных работ вызначаюцца ў адпаведнасцi з афiцыйна апублiкаванымi данымi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва.

Разлiк узносаў былога iнвестара, якiя падлягаюць вяртанню, зацвярджаецца ўпаўнаважаным органам (арганiзацыяй грамадзян-забудоўшчыкаў) на працягу 7 дзён пасля прыняцця рашэння аб выключэннi iнвестара з арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў.

Вяртанне ўзносаў у поўным аб’ёме ажыццяўляецца ў месячны тэрмiн пасля прыняцця iншага iнвестара ў склад удзельнiкаў будаўнiцтва (арганiзацыю грамадзян-забудоўшчыкаў), але не пазней, чым 6 месяцаў з моманту прыняцця рашэння аб выключэннi iнвестара з арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў.

Узнос iнвестара, якi ўступае ў будаўнiцтва, вызначаецца як доля праiндэксаванага кошту выкананых работ i iншых затрат (незавершанае будаўнiцтвам жылое памяшканне) на дату ўступлення.

Iндэксацыя ўзносаў ажыццяўляецца шляхам памнажэння на каэфiцыент, якi вызначаецца адносiнамi дзеючага на дату прыняцця рашэння аб уключэннi новага iнвестара iндэкса змянення кошту будаўнiча-мантажных работ, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва па кожнай вобласцi i г. Мiнску, да аналагiчнага iндэкса, што дзейнiчаў на дату кожнага пералiчэння сродкаў на бягучы (разлiковы) рахунак падрадчыка.

У выпадку, калi iнвестар, якi ўступае, не аплацiў узнос на працягу аднаго месяца з дня прыняцця рашэння аб яго ўключэннi ў склад удзельнiкаў будаўнiцтва (арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў), разлiчаная ва ўстаноўленым парадку сума грашовых сродкаў, якiя вяртаюцца, падлягае iндэксацыi шляхам памнажэння на каэфiцыент, якi вызначаецца адносiнамi дзеючага на момант фактычнай аплаты ўзносу iндэкса змянення кошту будаўнiча-мантажных работ да аналагiчнага iндэкса, што дзейнiчаў на момант прыняцця рашэння аб яго ўключэннi.

У выпадку парушэння новымi iнвестарамi тэрмiнаў унясення наступных плацяжоў выкананыя работы аплачваюцца з улiкам iнфляцыi на момант фактычнага разлiку з прымяненнем iндэксаў, указаных у Палажэннi. Максiмальна магчымы тэрмiн унясення новым iнвестарам узносу вызначаецца органам, упаўнаважаным прымаць рашэнне аб уключэннi новага iнвестара замест таго, якi выбыў.

Пры адмове ў iндэксацыi i вяртаннi ўзносаў або нязгодзе iнвестара з памерам сумы, якая вяртаецца, i тэрмiнамi яе вяртання, а таксама ў iншых выпадках спрэчкi вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Звязда,
27 марта 2007

Вернуться в «ЖСК, КИЗы, МЖК»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by