Аляксандр Лукашэнка: да 1 лютага праект указа "Аб некаторых пытаннях долевага будаўнiцтва" павiнен быць дапрацаваны
Адпаведнае даручэнне даў 21 студзеня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка па вынiках нарады, на якой абмяркоўвалася сiтуацыя на рынку долевага будаўнiцтва жылля ў рэспублiцы.
Грамадзяне часта сутыкалiся з тым, што бударганiзацыi парушалi заяўленыя тэрмiны здачы дамоў у эксплуатацыю, значна павышалi кошт жылля непасрэдна ў працэсе яго будаўнiцтва. Шмат нараканняў выклiкала i якасць жылля, якое ўзводзiцца.
Экспертамi ўрада i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта быў распрацаваны пералiк мераў, што рэгламентавалi праваадносiны забудоўшчыкаў i дольшчыкаў i накiраваны, перш за ўсё, на абарону правоў грамадзян. У чэрвенi 2006 года быў прыняты Указ № 396 "Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў", якiм былi ўведзены жорсткiя нормы дзяржрэгулявання, у тым лiку ў частцы захавання нязменнага кошту жылля ў працэсе будаўнiцтва.
Аднак у рэальнасцi ўзмацненне жорсткасцi на рынку долевага будаўнiцтва прывялi да таго, што будаўнiчыя арганiзацыi страцiлi камерцыйны iнтарэс: бо нават па аб’ектыўных прычынах, звязаных, напрыклад, з падаражаннем будаўнiчых матэрыялаў, немагчыма было ажыццяўляць карэкцiроўку цэнаў для дольшчыкаў. У вынiку долевае будаўнiцтва ў рэспублiцы было практычна спынена. А гэта, у сваю чаргу, выклiкала значны рост цэнаў на рынку другаснага жылля.
Як падкрэслiў у час нарады кiраўнiк дзяржавы, ва ўзнiкшай сiтуацыi вiнаваты ўрад i Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта, якiя не прадугледзелi ўсе наступствы раней прапанаваных мераў.
"Няма неабходнасцi гаварыць, што будаўнiцтва жылля ў Беларусi яшчэ доўга будзе прыярытэтам. Гэта не толькi вырашэнне галоўнай праблемы для грамадзян, але i добры лакаматыў для развiцця эканомiкi", — падкрэслiў Прэзiдэнт.
Сёння ў Беларусi, паводле яго слоў, неабходна нарошчваць аб’ёмы будаўнiцтва жылля, у тым лiку за кошт зберажэнняў грамадзян. У сувязi з гэтым вельмi важна прадаставiць будаўнiчым арганiзацыям магчымасць умацоўваць матэрыяльна-тэхнiчную базу. Будаўнiкi павiнны мець пэўны зазор у цэнаўтварэннi, права карэкцiраваць цану ў рамках iнфляцыi, лiчыць Прэзiдэнт.
Аднак у аснову беларускага заканадаўства аб долевым будаўнiцтве жылля неабходна закласцi iнтарэсы грамадзян, перакананы Прэзiдэнт. "Важна знайсцi залатую сярэдзiну, што задаволiла б i будаўнiкоў, i грамадзян, якiя ўдзельнiчаюць у долевым будаўнiцтве. Яны плацяць грошы, а таму павiнны ведаць, якой якасцi будзе тавар, у якiя тэрмiны i па якім кошце", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.
У лiку плануемых новаўвядзенняў — памер прыбытку забудоўшчыка не павiнен перасягаць 5 працэнтаў ад каштарыснай вартасцi аб’екта долевага будаўнiцтва адносна жылля, што будуецца для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. На жыллё для тых, хто такiмi не з’яўляюцца, гэта норма не распаўсюджваецца.
Карэкцiроўка цаны ў ходзе будаўнiцтва магчыма толькi ў выпадку змянення ў адпаведнасцi з заканадаўствам статыстычных iндэксаў у сувязi з падаражаннем будаўнiча-мантажных работ або змянення заканадаўства аб выплаце ўскосных падаткаў.
Як было адзначана, сёння ў сярэднiм квадратны метр жылля, якое ўзводзiцца для тых, хто мае патрэбу, каштуе $490. Адным са спосабаў недапушчэння рэзкага росту цэнаў у сферы жыллёвага будаўнiцтва дзяржава бачыць павелiчэнне аб’ёмаў будаўнiцтва жылля. Плануецца, што да 2010 года ў гарадах не менш за 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму ўзводзiмага жылля будзе адводзiцца для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Гэта ж датычыцца i долевага будаўнiцтва.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч падкрэслiў, што ў Беларусi аб’ёмы жыллёвага будаўнiцтва "неабходна павялiчыць у 2—3 разы".
Каб скарацiць перадумовы для магчымага падаражання кошту жылля ў працэсе будаўнiцтва, дагаворы з дольшчыкамi павiнны заключацца толькi пасля таго, як будуць вырашаны ўсе праектна-каштарысныя пытаннi, перакананы Пётр Пракаповiч. Такiм чынам, будаўнiкi не змогуць перакладваць на плечы дольшчыкаў аплату недапрацовак i недахопаў праекцiроўшчыкаў або геадэзiстаў.
Прэзiдэнт падтрымаў думку намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталлi Пяткевiч, якая выступiла за скарачэнне колькасцi тэхнiчных умоў, што даюць магчымасць узнiмаць цану ў працэсе будаўнiцтва.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўказ наогул павiнен прадугледжваць мiнiмум акалiчнасцяў, узнiкненне якiх будзе лiчыцца падставай для падаражання долевага будаўнiцтва. У час абмеркавання намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiд Анфiмаў выказаўся супраць устанаўлення абмежаванняў узроўню рэнтабельнасцi пры будаўнiцтве жылля для грамадзян, якiя не стаяць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.
Адбылася таксама дыскусiя па агульных пытаннях жыллёвага будаўнiцтва. Гэтай тэматыцы будзе прысвечана асобная нарада ў Прэзiдэнта Беларусi. Як было адзначана, сёння даволi востра стаiць праблема адтоку за мяжу спецыялiстаў, занятых у сферы будаўнiцтва. У якасцi аднаго з варыянтаў у сувязi з гэтым Пётр Пракаповiч прапанаваў адмянiць нармiраванне заработнай платы ў будаўнiцтве. Гэта дасць магчымасць бударганiзацыям павялiчваць зарплаты сваiм супрацоўнiкам у залежнасцi ад атрыманага прыбытку i павысiць у спецыялiстаў зацiкаўленасць працаваць у сваёй краiне, а не выязджаць некуды на заработкi.
Падводзячы вынiкi абмеркавання, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Долевае будаўнiцтва павiнна быць адроджана ў блiжэйшы час. Тое, што новы дакумент будзе падпiсаны толькi ў гэтым годзе, — вялiкi недахоп. Безумоўна, будаўнiкам трэба менш даваць пралазаў для павышэння кошту жылля. І там, дзе мы можам дапамагчы насельнiцтву, — дапамагчы трэба. Але калi мы недзе "зацiскаем" эканомiку, неабходна прыняць тэрмiновыя меры".
Кiраўнiк дзяржавы даручыў Наталлi Пяткевiч i Пятру Пракаповiчу на працягу года ажыццяўляць дакладны манiторынг рэалiзацыi ўказа i далажыць аб рэзультатах па вынiках 2008 года.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Звязда
22 января 2008