Отчет Минстройархитектуры за 1-е полугодие 2007

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Отчет Минстройархитектуры за 1-е полугодие 2007

Сообщение Toto (Admin) » Пт авг 24, 2007 11:27 am

Аляксандр Селязнёў: "Кошт жылля для "чаргавікоў" сёлета павялічыцца максімум да 15 працэнтаў"

Па выніках першага паўгоддзя сёлета ў краіне пабудавана 2 млн 363 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведаміў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў. Знешнегандлёвы абарот арганізацый міністэрства за студзень—май сёлета склаў 256,5 млн долараў, у тым ліку аб’ём экспарту тавараў галіны павялічыўся за гэты час на 42,5 працэнта і склаў 166,8 млн долараў.

Аднак, паводле слоў міністра, не ўсе рэгіёны цалкам выканалі заданне па ўводу жылля. Так, будаўнічыя арганізацыі Мінска выканалі план паўгоддзя па будаўніцтву жылля толькі на 72 працэнты. Невыкананне дадзеных паказчыкаў у сталіцы звязана з несвоечасовым асваеннем будаўнічых пляцовак і ўзвядзеннем інжынерных сетак. Разам з тым, мэрыя сталіцы абяцае выправіць становішча і пабудаваць сёлета не менш як 1 мільён 70 тысяч квадратных метраў жылля, а ў 2008 годзе ўвесці ў эксплуатацыю 1,2 мільёна квадратных метраў жылля.

Аляксандр Селязнёў лічыць, што Мінску ў бліжэйшы час трэба пачынаць будаўніцтва жылля для гараджан за кальцавой дарогай і істотна паскорыць рэканструкцыю старых "хрушчовак". Сёння кіраўніцтва Мінбудархітэктуры вядзе перамовы з кітайскімі і турэцкімі кампаніямі аб магчымасці будаўніцтва камерцыйнага жылля ў Мінску менавіта замежнымі будаўнічымі арганізацыямі.

Аляксандр Селязнёў адзначыў, што падаражанне кошту жылля для тых, хто будуе кватэры з дзяржаўнай падтрымкай, у сувязі з павелічэннем цэн на энерганосьбіты, будзе па выніках года не больш чым на 14,5—15 працэнтаў. Міністр запэўніў, што сёлета кватэры ў панэльных дамах для "чаргавікоў" будуць будавацца па кошту максімум 450 USD за квадратны метр. У цагляных дамах жыллё прыкладна на 15 працэнтаў даражэй, што адпавядае 520—530 USD за квадратны метр агульнай плошчы.

Аляксандр Селязнёў паведаміў, што ў краіне на рынку долевага будаўніцтва жылля ў хуткім часе, магчыма, адбудуцца чарговыя перамены. Кіраўніцтва Мінбудархітэктуры прапаноўвае адмяніць Указ № 396 ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных і жылых дамоў". Справа ў тым, што пасля ўступлення ў сілу гэтага ўказа на рынку долевага будаўніцтва жылля ў краіне ўзніклі некаторыя праблемы. Тады многія забудоўшчыкі сталі адмаўляцца ад долевага будаўніцтва, паколькі страцілі эканамічны інтарэс. Прычына ў тым, што пры распрацоўцы дадзенага ўказа інтарэсы забудоўшчыкаў былі ўлічаны ў меншай ступені, чым грамадзян-дольшчыкаў. Паводле слоў міністра, страта эканамічнай зацікаўленасці і жаданне адысці ад вырашэння многіх праблем прывялі да таго, што арганізацыі-забудоўшчыкі сталі пазычаць сродкі і шукаць іх у банках. Гэта прывяло да змянення падаткаабкладання ў будаўніцтве і ў выніку ўзняло цэны на другасным рынку жылля. Калі да гэтага цэны на другасным рынку жылля раслі тэмпамі 12—15 працэнтаў у год, то сёлета ў першым паўгоддзі яны павялічыліся на 55 працэнтаў.

"Мы звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб адмене дадзенага ўказа аб долевым будаўніцтве жылля, — адзначыў міністр. — Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята". Зараз Мінбудархітэктуры рыхтуе дакументы, якія абгрунтуюць гэтую адмену. Спецыялістамі галіны падрыхтаваны праект указа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ аб долевым будаўніцтве.

Сяргей КУРКАЧ.
Звязда 10 августа 2007

Вернуться в «Cтроительство жилья»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by