Сообщение Toto (Admin) » Чт окт 18, 2007 3:30 pm
Камітэт дзяржкантролю паведамляе
Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці сумесна з іншымі кантралюючымі праваахоўнымі органамі праведзена праверка выканання заканадаўства пры прадастаўленні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Гродзенскай вобласці зямельных участкаў і выкарыстанні іх індывідуальнымі забудоўшчыкамі (калектывамі індывідуальных забудоўшчыкаў). Праверкамі ахоплены ўсе 17 раёнаў вобласці і г. Гродна.
Выяўлены шматлікія парушэнні зямельнага, прыродаахоўнага і іншага заканадаўства, а таксама факты адсутнасці належнага кантролю з боку выканаўчых органаў за працэсам прадастаўлення зямельных участкаў індывідуальным забудоўшчыкам.
У Ваўкавыскім райвыканкаме з 1993 года ў чарзе на выдзяленне зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў знаходзіцца 171 чалавек. Разам з тым чарговасць выдзялення зямельных участкаў у выканкаме не выконваецца. З 15 чалавек, якія атрымалі зямельныя ўчасткі ў 2006—2007 гадах, толькі адзін грамадзянін знаходзіўся ў чарзе з 1 ліпеня 1999 г., а шэсць грамадзян у журналах рэгістрацыі ў чарзе не значыліся. Астатнія грамадзяне былі ў чарзе толькі ад аднаго месяца да паўгода. Акрамя таго, большасць грамадзян, якім прадастаўлены зямельныя ўчасткі для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, не з’яўляліся маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пры наяўнасці чаргі на атрыманне зямельных участкаў у Ваўкавыскім раёне Субоцкім сельвыканкамам прадастаўляліся зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома жыхарам іншых раёнаў. Так, рашэннем сельвыканкама ад 24.05.2006 былі прадастаўлены зямельныя ўчасткі Рыжаму А.Л., жыхару г. Свіслач, без прадастаўлення ім дакументаў аб тым, што ён мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, Кананчуку Ю.К, непрацуючаму, таксама жыхару г. Свіслачы, Дзерабіну Ю.І, жыхару в. Кваторы Бераставіцкага раёна.
Выяўлены шэраг фактаў выкарыстання выдзеленых зямельных участкаў не па мэтаваму назначэнню. Так, рашэннем Лаздунскага сельвыканкама Іўеўскага раёна 28.06.2001 зацверджаны дагавор арэнды зямельнага ўчастка ў в. Вікшняны плошчай 2,646 га, які прадастаўлены грамадзянцы Жыдзель О.К. для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
Аднак пры абследаванні на тэрыторыі ўчастка знаходзіліся 2 велікагрузныя аўтамашыны (DАF і МАЗ), пабудаваны 2 гаражы і
2 прыбудовы, аўтазаправачная, лазня і сажалка. Дазвол на будаўніцтва адсутнічае.
Аналагічным чынам пры абследаванні зямельных участкаў у в. Вікшняны Іўеўскага раёна плошчай 0,25 га — для абслугоўвання жылога дома і плошчай 0,64 га, які прадастаўлены ў арэнду грамадзянцы Варанішча М.Н., выяўлены 5 велікагрузных аўтамашын і пабудаваны гараж памерам 38х15,5 м, навес 3х6 м, што знаходзіліся на гэтай тэрыторыі, і ажыццяўляецца будаўніцтва гаража памерам 20х7,5 м.
Па дадзеных фактах накіравана прадпісанне ў Іўеўскі райвыканкам аб прыняцці мераў па выкарыстанню зямельных участкаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам або іх канфіскацыі, а таксама зносу незаконна ўзведзеных пабудоў.
Праверкай мэтавага выкарыстання зямельнага ўчастка па вул. Дальняя, 8 у г. Гродне, які прадастаўлены для абслугоўвання жылога дома грамадзянцы К. (якая памерла 26 верасня 2002 г.), устаноўлена, што частка ўчастка фактычна выкарыстоўваецца для аказання паслуг па дыягностыцы аўтамабіляў індывідуальным прадпрымальнікам Скарадумавым С.Г., які пражывае па гэтым адрасе. Па факту нямэтавага выкарыстання зямельнага ўчастка землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службай г. Гродна ў адносінах да Скарадумава С.Г. складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Такім чынам, бескантрольнасць асобных службовых асобаў райвыканкамаў і землеўпарадкавальных і геадэзічных службаў раёнаў дазваляюць суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці ўхіляцца ад платы падаткаў шляхам выкарыстання для размяшчэння сваёй вытворчасці зямельных участкаў, выдзеленых для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Матэрыялы праверкі накіраваны ва УДФР Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.
Падчас праверкі выяўлены выпадкі самавольнага займання зямельных участкаў.
Так, грамадзянка Іванова А.А., якая пражывае ў г. Мінску, набыла ў в. Ёдзі Астравецкага раёна жылы дом з гаспадарчымі пабудовамі на зямельным участку агульнай плошчай 0,25 га, што размешчаны ў водаахоўнай зоне возера Ёдзі і ўваходзіць у межы заказніка "Сарачанскія азёры". Далей грамадзянкай зроблены самавольны захоп зямлі ў прыбярэжнай паласе, ажыццёўлена расчыстка прыбярэжнай паласы ад расліннасці, пабудавана ад дома да берага добраўпарадкаваная пешаходная дарожка з бетоннай пліткі з устаноўкай электрычных ліхтароў і пабудаваны добраўпарадкаваны мосцік-пляцоўка ў возера Ёдзі.
Праверкай выкарыстання зямельных участкаў у садовых таварыствах "Сасновы бор" і "Будаўнік-80", размешчаных у прыбярэжнай паласе рэчкі Лясніца, якая працякае па тэрыторыі Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна, устаноўлена, што больш як 10 членаў указаных таварыстваў самавольна, без атрымання адпаведных дазволаў і ў парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства, прадоўжылі межы сваіх участкаў да рэчышча рэчкі Лясніца і ўзвялі агароджы, гаражы, лазні, туалеты, іншыя дапаможныя пабудовы. З-за незаконных дзеянняў па самавольнаму захопу прыбярэжных зямель быў поўнасцю перакрыты доступ да вадаёма.
Па выніках праверкі дадзены даручэнні Гродзенскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе Гродзенскага раёна і Гожскаму сельвыканкаму па навядзенню парадку ў выкарыстанні зямельных участкаў членамі садовых таварыстваў у прыбярэжнай паласе рэчкі Лясніца і прыцягненні вінаватых асобаў да адміністрацыйнай адказнасці.
Маюцца парушэнні ў выкарыстанні зямельных участкаў, размешчаных ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.
Так, грамадзянкай Літвы Хадалёнак О.В., якая мае пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з 15.10.2002 па 11.09.2007, грамадзянамі Ано-пам В.Ф, які пражывае ў г. Смаргоні, і Яфімавым С.Г. (г. Мінск) пасля набыцця жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі ў в. Гарані Смаргонскага раёна на зямельных участках, што знаходзяцца ў водаахоўнай зоне возера Свір, узведзены новыя гаспадарчыя пабудовы, не ўзгодненыя з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама і з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя раёна.
Па вышэйзгаданых фактах аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.
Парушэнні ў выкарыстанні зямельных участкаў, размешчаных у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах, выяўлены ў большасці раёнаў вобласці і г. Гродна.
Устаноўлена, што праектам дэталёвай планіроўкі квартала жылой забудовы "Вільянава" в. Азёры Гродзенскага раёна пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва прадугледжаны 91 участак з плошчай па 0,15 га кожны. Па стану на 01.08.2007 засвоена толькі тры ўчасткі, прадастаўленыя грамадзянам Саўцову Ю.М., Гардон О.В. і Паплаўскаму Е.А. У далейшым рашэннямі Азёрскага сельвыканкама гэтыя ўчасткі перададзены вышэйзгаданым грамадзянам у прыватную ўласнасць. Разам з тым выканкамам (замест 0,15 га па Генеральнаму плану забудовы) выдзелены ўчасткі: Саўцову Ю.М. — плошчай 0,2503 га, Гардон О.В. — 0, 2199 га і Паплаўскаму Е.М. — 0,2274 га (па дагавору куплі-продажу ад 26.04.2000 № 2-414 уласнік участка Коваль Д.А.).
Акрамя таго, у парушэнне заканадаўства вышэйзгаданымі грамадзянамі дадаткова ажыццёўлена самавольнае займанне зямельных участкаў, у тым ліку Гардон А.В. — 0, 0709 га, Саўцовым Ю.М. — 0,0497 га і Ковалёе Д.А. — 0,0928 га і зроблена ўладкаванне сажалак-копанак без узгаднення з тэрытарыяльнымі органамі Мін-прыроды, а таксама ўзведзены навес для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, альтанкі і гаспадарчыя пабудовы.
Падчас праверкі ўстаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання выдзеленых зямельных участкаў. Так зямельны ўчастак плошчай 18,8 га, выдзелены Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі для будаўніцтва пасёлка і ачышчальных збудаванняў у в. Брузгі Гродзенскага раёна, да гэтага часу не выкарыстаны па прызначэнню. Будаўніцтва жылога пасёлка спынена, меры па канфіскацыі зямельнага ўчастка мясцовымі органамі не прыняты.
Праведзеныя праверкі паказалі, што з боку выканаўчых камітэтаў, землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы вобласці і яе структурных падраздзяленняў у раёнах, раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прымаюцца недастатковыя меры па кантролю за выкарыстаннем выдзеленых зямельных участкаў. Вышэйзгаданыя службы не прымяняюць свае паўнамоцтвы для прымушэння ўласнікаў зямельных участкаў да выкарыстання іх у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам або па спыненню права карыстання гэтымі ўчасткамі.
Прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь.
Звязда
14 сентября 2007