О возможном подорожании земли

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

О возможном подорожании земли

Сообщение Toto (Admin) » Вт июн 26, 2007 4:28 pm

Зямля вакол буйных гарадоў можа iстотна падаражэць у параўнаннi з нарматыўнай

Днямi асобныя прыватныя газеты распаўсюдзiлi iнфармацыю аб тым, што зямля пад Мiнскам можа падаражэць амаль у 40 разоў. Пракаментаваць гэтыя звесткi рэдакцыi згадзiўся намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Андрэй ГАЕЎ.

— Раней пад Мiнскам можна было набыць зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве па нарматыўнай цане, якая была ў дзесяткi разоў таннейшай, чым рэальны кошт такой зямлi...

— З пачатку гэтага года нарматыўныя цэны на зямельныя ўчасткi пры набыццi фiзiчнымi асобамi зямлi ва ўласнасць ужо не дзейнiчаюць.

— Сёлета ў парламенце ў другiм чытаннi будзе разглядацца новая рэдакцыя Кодэкса аб зямлi, згодна з якiм прадугледжваецца пераход ад нарматыўных цэн на кадастравы кошт пры выкупе ўчасткаў у прыватную ўласнасць. Якiм будзе алгарытм такога пераходу?

— Згодна з праектам новага Кодэкса аб зямлi, зямельныя ўчасткi прапаноўваецца выкупляць ва ўласнасць толькi па кадастравай цане, якая галоўным чынам звязана з iх месцазнаходжаннем i наяўнасцю развiтой iнфраструктуры. Такая кадастравая цана больш наблiжаецца да рынкавага кошту. Разам з тым, асаблiва падкрэслiм, што ў праекце прапаноўваецца захаваць iльготную цану зямельных участкаў для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i грамадзян, якiя атрымалi зямельныя ўчасткi ў карыстанне да 16 чэрвеня 1993 года.

— Атрымлiваецца, што вакол сталiцы i каля абласных цэнтраў зямельныя ўчасткi пры перадачы ва ўласнасць па кадастравай ацэнцы ў параўнаннi з нарматыўнай цаной могуць падаражэць у дзесяткi разоў?

— Так. Разам з тым падкрэслiм, што ў аддаленых ад буйных гарадоў асобных рэгiёнах зямельныя ўчасткi пры набыццi ва ўласнасць па кадастравай ацэнцы павiнны нават iстотна патаннець.

Увядзенне кадастравай ацэнкi зямель у першую чаргу можа прывесцi да падаражання зямельных участкаў вакол буйных гарадоў, калi карыстальнiкi такiх зямель вырашаць выкупiць у дзяржавы такi ўчастак ва ўласнасць.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 16 марта 2007

Вернуться в «Земельный вопрос»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 5 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by