Как оформить участок в двухквартирном доме?

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Как оформить участок в двухквартирном доме?

Сообщение Toto (Admin) » Чт июн 21, 2007 4:13 pm

Без згоды суседа аформiць участак будзе праблематычна. Але магчыма

Жыву ў двухкватэрным жылым доме. На кожную кватэру iснуе асобны тэхнiчны пашпарт i дамавая кнiга. Зараз вырашыў аформiць зямельны ўчастак на сваё жыллё, але мне адмовiлi, бо гэта можна зрабiць толькi разам з суседам, якi афармляцца не збiраецца. Што мне зараз рабiць?

I. АЎТУШКА, г. Смалявiчы.


— Справа ў тым, што зямельныя ўчасткi прадастаўляюцца ва ўласнасць цi пажыццёвае валоданне для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, — адказваюць спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь. — А вось перадача зямельнага ўчастка для абслугоўвання кватэры ў блакiраваным жылым доме цi часткi жылога дома заканадаўствам не прадугледжана.

Для афармлення зямельнага ўчастка на агульным долевым праве для абслугоўвання адной капiтальнай двухкватэрнай пабудовы яго ўласнiкам неабходна звярнуцца ў адпаведны выканаўчы i распарадчы орган з заявай. У заяве павiнны быць указаны вiды права на зямельны ўчастак, а таксама долi зацiкаўленых асобаў у гэтым праве. Разам з тым ёсць выпадкi, калi адзiн цi некалькi ўдзельнiкаў агульнай долевай уласнасцi на капiтальную пабудову невядомыя, не зацiкаўлены або ўхiляюцца ад падачы заяў аб атрыманнi зямельнага ўчастка.

З гэтага становiшча можа быць iншае выйсце. Калi капiтальная пабудова зарэгiстравана ў вызначаным парадку, то I. Аўтушка неабходна заключыць з удзельнiкам агульнай долевай уласнасцi дагавор аб падзеле капiтальнай пабудовы, на падставе якога зарэгiстраваць у тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю (у вашым выпадку Смалявiцкiм бюро Барысаўскага фiлiяла РУП «Мiнскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру) стварэнне капiтальнай пабудовы i ўзнiкненне права ўласнасцi на асобную капiтальную пабудову (дом), пасля чаго аформiць адпаведны сфармiраваны ў вынiку падзелу зямельны ўчастак ва ўласнасць цi пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну.

У выпадку недасягнення згоды з удзельнiкамi агульнай долевай уласнасцi пры заключэннi дагавора аб падзеле дома гэтая спрэчка можа разглядацца ў судзе. Падставай для дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння капiтальнай пабудовы i ўзнiкнення права ўласнасцi на яе ў гэтым выпадку будзе рашэнне суда.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 13 февраля 2007

Вернуться в «Земельный вопрос»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by