Хочу продать земельный участок с домом. Как определить цену?

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Хочу продать земельный участок с домом. Как определить цену?

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 2:46 pm

Кошт зямлi вызначаецца самастойна

У Мiнскiм раёне каля станцыi Радашковiчы ад бацькоў мне дастаўся дом па дароўнай грамаце i 0,4675 га зямлi ў прыватнай уласнасцi. Зямля складаецца з трох участкаў, якiя былi сфармаваны i замацаваны дакументальна ў двух актах на зямлю. Акты на зямлю на маё iмя аформлены ў 1998 i 2002 гадах. Зараз дом я збiраюся прадаваць. Цi прадаецца дом разам з зямлёй? Па якому кошту прадаецца зямля? Усе ўчасткi трэба прадаваць разам або можна спачатку аднаму пакупнiку прапанаваць зямлю з домам, а потым другi ўчастак ужо асобна?

Валянцiна Iванаўна, Маладзечанскi раён.


— У сувязi з тым, што зямельны ўчастак знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, разам з будынкам абавязкова будзе прадавацца i ўчастак зямлi, на якiм гэты дом знаходзiцца, — адказвае на пытанне чытача старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Кузняцоў. — Кошт зямельнага ўчастка вызначаецца ўласнiкам самастойна. Тут трэба адзначыць той факт, што зямельны ўчастак, якi быў дадзены грамадзянiну для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, з пачатку гэтага года можна прадаваць толькi ў складзе аб’екта нерухомасцi. Другi ўчастак, якi знаходзiцца асобна ад дома, даваўся вам, магчыма, на iншыя мэты. Гэтай iнфармацыi ў вашым лiсце няма. Таму па другому пытанню вам трэба абавязкова звярнуцца пiсьмова з падрабязнай iнфармацыяй аб зямельных участках у Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi або непасрэдна ў рэгiянальную землеўпарадкавальную службу па месцы знаходжання зямельных участкаў.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 7 февраля 2007

Вернуться в «Земельный вопрос»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by