Нужно ли платить льготникам за оформление земельного участка

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Нужно ли платить льготникам за оформление земельного участка

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 2:44 pm

За афармленне права на зямлю плацяць усе

Наша сям’я стаiць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Атрымалi ўчастак зямлi, якi зараз iснуе толькi на паперы. Для абмеру гэтага ўчастка Гомельскi праектны iнстытут «Гiпразем» патрабаваў заплацiць за афармленне землеўпарадкавальных дакументаў 124 тысячы рублёў. Аднак гэты ўчастак мясцовыя ўлады абяцалi даць бясплатна. Колькi нам трэба будзе яшчэ плацiць за дзяржаўную рэгiстрацыю зямельнага ўчастка i за канчатковае афармленне?

Iрына НАЗАРАНКА, г. Хойнiкi.


— Зямельны ўчастак для iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва, — адказалi рэдакцыi ў Дзяржаўным камiтэце па маёмасцi Беларусi, — па жаданню i заяве грамадзянiна можа прадастаўляцца мясцовым выканаўчым камiтэтам у пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну або ў прыватную ўласнасць. Пры перадачы зямельнага ўчастка ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну плата за яго не бярэцца. Набываючы ўчастак у прыватную ўласнасць, неабходна будзе заплацiць за зямлю ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Грамадзяне, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, могуць выкупляць зямельныя ўчасткi для iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва па льготнай цане, якая роўная пяцiкратнай стаўцы зямельнага падатку за дадзены зямельны ўчастак.

Што датычыцца афармлення правоў на зямельны ўчастак, то плата бярэцца за ўстанаўленне мяжы зямельнага ўчастка, дзяржаўную рэгiстрацыю яго стварэння i правоў на яго ў адпаведнасцi з Указам № 152 i складае:

— за ўстанаўленне мяжы зямельнага ўчастка ў зiмовы час — 124 тысячы рублёў, або 4 базавыя велiчынi;

— за дзяржаўную рэгiстрацыю стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення правоў на зямельны ўчастак — 0,7 базавай велiчынi, або 21 700 рублёў.

Дадаткова, у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 верасня 2006 года № 574 «Аб некаторых пытаннях збiрання дзяржаўнай пошлiны», за выдачу пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi права на зямельны ўчастак вам неабходна заплацiць дзяржаўную пошлiну ў памеры 0,3 базавай велiчынi, або 9300 рублёў.

Усяго за афармленне правоў на зямельны ўчастак вам неабходна заплацiць 155 тысяч рублёў.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 6 февраля 2007

Вернуться в «Земельный вопрос»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by