Вопрос - обязательна ли приватизация земли для завещания

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Вопрос - обязательна ли приватизация земли для завещания

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 12:54 pm

Спачатку трэба аформiць зямлю

У маёй свекрывi ў Чэрвеньскiм раёне ёсць свой дом. Яна яго завяшчала сваiм дзецям, аднак зямля пад пабудовай не прыватызавана. Для таго каб i зямля засталася ў спадчыну, цi абавязкова яе трэба прыватызаваць?

Вольга Агеева, г. Мiнск.


Паводле слоў старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiя Кузняцова, спадарыня Вольга не зусiм правiльна разумее пытанне зямельных адносiнаў. Свекрывi трэба аформiць права на зямлю. Гэта можа быць права на пажыццёвае валоданне зямельным участкам з правам перадачы ў спадчыну, або права ўласнасцi на зямлю. Права валодання зямлёй афармляецца, а права ўласнасцi прадугледжвае выкуп зямлi. Калi ваша свякроў не аформiла гэта права, то ў яе незарэгiстраваны i дом як аб’ект нерухомасцi. Сёння ў заканадаўстве прапiсана, што зямля пярвiчна. У любым выпадку пры афармленнi спадчыны наследнiкi павiнны будуць афармляць у першую чаргу права на зямлю, на якой размешчаны дом. Вам трэба заказаць мясцоваму землеўпарадчыку абмер зямельнага ўчастка. Гэта паслуга будзе каштаваць прыкладна 97 тысяч рублёў плюс рэгiстрацыя аб’екта нерухомасцi яшчэ каля 40 тысяч рублёў. Мацi мужа можа гэтага i не рабiць, але... Трэба разумець, што пры жыццi свекрывi аформiць i зарэгiстраваць дом будзе значна прасцей.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 25 января 2007

Вернуться в «Земельный вопрос»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 4 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by