Постановка на очередь в случае временного выбытия жильца

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Постановка на очередь в случае временного выбытия жильца

Сообщение Toto (Admin) » Чт фев 07, 2008 6:10 pm

Калі адзiн з сямейнiкаў выбыў часова

У 2005 годзе я прыехаў у Магiлёў на вучобу. Жыву i прапiсаны ў студэнцкiм iнтэрнаце. Па месцы ранейшай прапiскi жыве брат з сям’ёй, бацькi, нядаўна нарадзiўся ўнук. На аднаго чалавека стала прыпадаць менш як 15 кв. метраў агульнай плошчы, калi лiчыць i мяне... Я ж часова выбыў на вучобу? Цi могуць бацькоў паставiць на кватэрны ўлiк?

Г.З., г. Магiлёў.


Згодна з артыкулам 30 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь грамадзяне нашай краiны маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад. Пры рэалiзацыi гэтага права павiнна забяспечвацца канстытуцыйна гарантаванае кожнаму грамадзянiну адно з найважнейшых сацыяльна-эканамiчных правоў — права на жыллё (артыкулы 21, 29, 48) i, у прыватнасцi, захаванне жыллёвых правоў за часова выбыўшымi грамадзянамi па месцы пастаяннага пражывання.

У дадзеным выпадку прапiска па месцы вучобы ў студэнцкiм iнтэрнаце носiць часовы характар (на перыяд вучобы), i факт пражывання ў гэтым iнтэрнаце не з’яўляецца падставай для прыняцця грамадзянiна на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы фактычнага, але часовага пражывання (г.зн. у населеным пункце, дзе знаходзiцца навучальная ўстанова).

У той жа час па месцы пастаяннага жыхарства грамадзянiна (адкуль ён часова выбыў для вучобы) за iм павiнны захоўвацца ўсе жыллёвыя i звязаныя з iмi правы (незалежна ад наяўнасцi прапiскi), такiя, як: захаванне права карыстання жыллём або права ўласнасцi на яго, захаванне права знаходжання на кватэрным улiку або пастаноўкi на такi ўлiк, права атрымання жылога памяшкання або дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання, атрыманне зямельнага ўчастка для iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва, удзелу ў прыватызацыi жылых памяшканняў, раздзеле, абмене iх, у здзелках па адчужэннi жылля i iнш.

Указаныя правы за часова выбыўшым з месца пастаяннага жыхарства грамадзянiнам (у дадзеным выпадку — для вучобы ў iншым населеным пункце) павiнны захоўвацца на ўвесь перыяд вучобы i да атрымання iм жылога памяшкання ў пастаяннае карыстанне (набыцця ва ўласнасць) у iншым населеным пункце.

Такiм чынам, часова выбыўшы для вучобы ў iншым населеным пункце грамадзянiн павiнен улiчвацца ў складзе сям’i бацькоў пры вырашэннi пытання аб пастаноўцы гэтай сям’i на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы пастаяннага жыхарства пры наяўнасцi падстаў, прадугледжаных пунктам 3 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565). Адмова мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ў прыняццi сям’i на кватэрны ўлiк можа быць абскарджана ў судовым парадку.

Вiктар САВIЦКI.

Звязда
29 января 2008

Вернуться в «Учет нуждающихся в улучшении жилищных условий; очередь на жилье»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by