Калі метраў менш...

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Калі метраў менш...

Сообщение Toto (Admin) » Пт авг 24, 2007 11:52 am

Мы з дарослай дачкой жывём у аднапакаёвай кватэры, якая належыць яе бацьку, гэта значыць, майму былому мужу. Сам ён тры гады ўжо як з’ехаў ад нас, жыве з іншай жанчынай. Пытанне: ці можа наша дачка стаць на кватэрны ўлік?

З.В., г. Віцебск.


У адпаведнасці з падпунктам 3.1.1. Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 года № 565), грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прызнаюцца тыя, хто не мае ва ўласнасці або ў карыстанні жылых памяшканняў у дадзеным населеным пункце.

Але ў дадзеным выпадку ў маці з дачкой знаходзіцца ў карыстанні жылое памяшканне, якое належыць на праве ўласнасці былому мужу. Заканадаўча іх права па карыстанню жылым памяшканнем замацавана ў артыкуле 116 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з указаным артыкулам, калі члены сям’і ўласніка жылога памяшкання перасталі быць членамі яго сям’і, але працягваюць пражываць у гэтым жылым памяшканні, яны захоўваюць свае правы і абавязкі, калі іншае не ўстаноўлена заключаным з ім пісьмовым пагадненнем аб парадку карыстання жылым памяшканнем.

Як вынік, паўналетняя дачка можа быць прынята ва ўстаноўленым парадку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, калі, у прыватнасці, забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання (у якім яна пражывае разам з маці) складае менш як 15 кв. метраў на аднаго чалавека.

Віктар САВІЦКІ.
Звязда
14 августа 2007

Вернуться в «Учет нуждающихся в улучшении жилищных условий; очередь на жилье»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by