Мiнаблвыканкам пабудуе для лепшых медработнiкаў 40 катэджаў недалёка ад сталiцы
40 катэджаў для медыцынскiх работнiкаў будзе ўзведзена па рашэнню сталiчнага аблвыканкама ў вёсцы Ляскоўка Бараўлянскага сельсавета. Аб гэтым заявiў журналiстам пасля адкрыцця завода па вытворчасцi цеплавых труб у пасёлку Гатава Мiнскага раёна старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч.
Губернатар адзначыў, што на рэалiзацыю гэтага буйнога сацыяльнага праекта з рэзерваў абласнога бюджэту плануецца выдзелiць каля Br5 млрд. Сучасныя добраўпарадкаваныя дамы бясплатна атрымаюць, у першую чаргу, урачы Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы, якiя шматгадовай працай заслужылi прызнанне пацыентаў. Каля 20 працэнтаў катэджаў будзе прадастаўлена маладым медыкам, як практыкуючым, так i тым, хто займаецца навуковай работай, паведамiў Мiкалай Дамашкевiч.
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
Звязда, 23 мая 2007