Налог на вторую квартиру

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Налог на вторую квартиру

Сообщение Toto (Admin) » Вт июл 10, 2007 4:40 pm

Наша сям’я жыве ў прыватызаванай двухпакаёвай кватэры. Зараз свякроў хоча падарыць мужу аднапакаёўку, якая ў сваю чаргу дасталася ёй у спадчыну ад бацькоў. Цi давядзецца нам плацiць якiя-небудзь падаткi за другую кватэру?

Янiна Л., г. Мiнск.


Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатку на нерухомасць», калi ў грамадзянiна маецца ва ўласнасцi дзве i больш кватэры, ён вызваляецца ад выплаты падатку толькi за адну. Пры гэтым, якое жылое памяшканне не будзе абкладацца падаткам, уладальнiк жылля выбiрае сам.

Падатак на нерухомасць спаганяецца ў памеры 0,1 працэнта ацэначнага кошту аб’екта нерухомасцi. Канкрэтная велiчыня падатку вызначаецца падатковым органам на падставе iнфармацыi тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i правоў на яе аб кошце жылога памяшкання. Падлiк указанага падатку ажыццяўляецца падатковым органам па месцы знаходжання жылога памяшкання, якое абкладаецца падаткам.

Аб сумах падаткаў, якiя падлягаюць выплаце ў бюджэт, падатковыя органы паведамляюць плацельшчыкам шляхам накiравання iм падатковых паведамленняў па ўстаноўленай форме.

Адзнака аб вызваленнi ад платы падатку на нерухомасць па аднаму з прыналежных грамадзянiну жылых памяшканняў пазначаецца ў кнiзе падатковага ўлiку на падставе заявы адвольнай формы, якое падаецца грамадзянiнам у падатковы орган. У такой заяве ўказваюцца звесткi аб месцазнаходжаннi ўсiх жылых памяшканняў (кватэр, пакояў), якiя належаць грамадзянiну на праве ўласнасцi ў шматкватэрных дамах.

Падатак на нерухомасць падлягае выплаце ў тэрмiн не пазней чым 15 лiстапада (калi мясцовым Саветам дэпутатаў не ўстаноўлены iншы тэрмiн платы). Неабходна таксама ўлiчваць, што калi ў другой кватэры нiхто не будзе прапiсаны або колькасць метраў будзе перавышаць устаноўленую норму агульнай плошчы, то плата за тэхнiчнае абслугоўванне дома, ацяпленне i адлiчэннi на капiтальны рамонт дома будуць збiрацца не па зацверджаных стаўках i тарыфах, а па нарматыўным сабекошце (гэта значыць, у значна большых памерах).


Звязда
21 марта 2007

Вернуться в «Платим налоги (налогообложение недвижимости и сделок с ней); декларирование средств и имущества»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 3 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by