— Стаю ў чарзе як маючы патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Набыў прыватны дом. У дагаворы куплi-продажы кошт набытай маёмасцi быў падзелены на дзве часткi: кошт жылога дома i цана зямельнага ўчастка, якi быў прадастаўлены для абслугоўвання жылога дома. Па вынiках года падаў дэкларацыю ў падатковы орган, каб атрымаць падатковы вылiк. Аднак падатковы вылiк далi толькi на кошт жылога дома. Цi з’яўляюцца дзеяннi падатковых iнспектараў справядлiвымi?
Аляксей К., Магiлёўская вобласць.
— Згодна з законам, фiзiчныя асобы, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i якiя накiроўвалi на працягу года грашовыя сродкi на будаўнiцтва цi набыццё жылля (пагашэнне крэдытаў на гэтыя мэты), маюць права на вылiк гэтых сум з даходаў пры вылiчэннi падаходнага падатку.
Што датычыцца сум, якiя былi накiраваны фiзiчнымi асобамi на набыццё зямельных участкаў, то ў адносiнах да такiх расходаў не працуе нi адна з iльгот, прадугледжаных законам. Дзеяннi ў гэтым накiрунку падатковых iнспектараў з’яўляюцца правiльнымi.