Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю нашаму выданню дае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Павел Слесараў.
— У вераснi 2007 года я атрымаў кватэру ў шматкватэрным доме, якi быў пабудаваны ў складзе ЖБК, як маючы патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Дом быў здадзены без унутранай аддзелкi. Цi маю я права на вызваленне ад падаткаабкладання затрат, якiя звязаны з рамонтам, i якiя дакументы трэба для гэтага прадаставiць?
Генадзь Белы, г. Мiнск.
— У дадзеным выпадку вы маеце права на маёмасны падатковы вылiк толькi тады, калi вы адмовiлiся ад аддзелачных работ, якiя былi прадугледжаны праектнай дакументацыяй.
У гэтай сiтуацыi расходы, панесеныя вамi пры ажыццяўленнi аддзелачных работ, у тым лiку расходы на набыццё будаўнiчых матэрыялаў вылiчваюцца з падаткаабкладальнага даходу.
Падцвярджальным дакументам (акрамя iншых, пералiчаных у артыкуле 15 Закона "Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў") з’яўляецца даведка арганiзацыi забудоўшчыка цi падрадчыка (субпадрадчыка) аб кошце адмоўленых работ i дакументаў, якiя пацвярджаюць фактычную аплату плацельшчыкам тавараў, работ, паслуг, набытых i (або) выкананых у межах адмоўленых работ.
Нагадаем, што адмоўленымi лiчацца работы па:
— аддзелцы сцен i столяў (акрамя тынкавання);
— унутранай аддзелцы памяшканняў (паклейка шпалераў, фарбаванне, аблiцоўка);
— па пакрыццi падлогi (акрамя дашчанай);
— убудоўваннi мэблi;
— устаноўцы дзвярных блокаў у мiжпакойных перагародках;
— устаноўцы сантэхнiчных прыбораў i абсталявання (прыбораў улiку вады i газу);
— устаноўцы электрычных плiт.
Звязда
1 февраля 2008