Декларирование средств на строительство жилья не планируется

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Декларирование средств на строительство жилья не планируется

Сообщение Toto (Admin) » Вт дек 04, 2007 1:30 pm

Увесцi абавязковае дэклараванне даходаў, якiя накiроўваюцца на будаўнiцтва жылля, пакуль не плануецца

Па чутках i аўтарытэтна

Днямi ў пэўных выданнях прайшла пагалоска аб тым, што нiбыта рыхтуецца нейкi дакумент аб магчымым абавязковым дэклараваннi асабістых даходаў, якiя накiроўваюцца на будаўнiцтва i набыццё жылля.

Пракаментаваць гэту iнфармацыю згадзiлiся пастаянныя эксперты "Звязды" старшыня Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў i начальнiк галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Галiна Радзюкевiч.

— Заклiкi з падобнай iнiцыятывай сапраўды iснуюць з боку сталiчных функцыянераў, якiя разлiчваюць такiм чынам паскорыць адкат цэнаў на другасную нерухомасць Мiнска, — патлумачыў навiну Мiкалай Прасталупаў. — З другога боку, уявiце, хто будзе дэклараваць, што ў яго ёсць 100 тысяч долараў для набыцця двухпакаёвай кватэры? Калi гэта адбудзецца, то ў дакументах пры ажыццяўленнi здзелак будзе адна сума, а непасрэдна прадаўцу будзе выплачвацца ўжо зусiм iншая. Такiмi адмiнiстрацыйнымi метадамi магчыма толькi часова "замарозiць" высокiя цэны на жыллёвую нерухомасць, а кардынальна вырашаць праблему трэба iншымi эканамiчнымi шляхамi. Падобныя абмежавальныя схемы ўжо iснавалi раней, аднак пакупнiкi i прадаўцы ўсё роўна адшуквалi шляхi ўзаемаразлiкаў з захаваннем сваiх iнтарэсаў. Спадзяюся, што дзяржава не пойдзе на такi эксперымент, каб зноў заганяць людзей у "шэрыя" схемы.

— Магчыма, падобнае новаўвядзенне было б мэтазгодна зрабiць, бо сапраўды ў сферы будаўнiцтва жылля цяпер абарочваюцца даволi аб’ёмныя фiнансавыя сродкi, крынiцы якiх не заўсёды цалкам празрыстыя. У нас i сёння iснуе механiзм адраснага кантролю, калi ў грамадзян могуць запатрабаваць маёмасную дэкларацыю, каб высветлiць адпаведнасць расходаў з рэальнымi даходамi, — паведамiла рэдакцыi Галiна Радзюкевiч. — Разам з тым зазначу, што пакуль у гэтым накiрунку намi нiчога новага не распрацоўваецца. Больш таго, нават у планах на змяненне падатковага заканадаўства на наступны год абавязковае дэклараванне даходаў, якiя накiроўваюцца ў сферу будаўнiцтва жылля, не прадугледжана.

Сяргей КУРКАЧ.
Звязда
16 ноября 2007

Вернуться в «Платим налоги (налогообложение недвижимости и сделок с ней); декларирование средств и имущества»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 5 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by