Як плацiцца падатак на нерухомасць
На пытаннi чытачоў выдання адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.
— У якiх выпадках аб’екты, не завершаныя будаўнiцтвам, абкладаюцца падаткам на нерухомасць?
Аляксей БЯЛЯЕЎ, г. Мiнск.
— Аб’ектам абкладання падаткам на нерухомасць з’яўляецца кошт будынкаў i пабудоў, якiя належаць фiзiчным асобам. Кошт будынкаў i пабудоў, не завершаных будаўнiцтвам, гатоўнасць якiх складае 80 працэнтаў i больш, таксама з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання.
Гадавая стаўка падатку на нерухомасць вызначаецца ў памеры 0,1 працэнта кошту будынкаў i пабудоў, якiя належаць фiзiчным асобам. Разам з тым у законах аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы год, якiя прымаюцца штогод, замацоўваецца норма, якая дае мясцовым Саветам дэпутатаў права павялiчваць (памяншаць) стаўкi падатку на нерухомасць, але не больш чым у два разы. Падатак на нерухомасць грамадзянам вылiчваецца падатковымi органамi, згодна з ацэнкай будынкаў i пабудоў, якая ажыццяўляецца па дзеючаму кошту гэтай нерухомасцi з улiкам каэфiцыентаў якасцi асяроддзя i тыпу населенага пункта. Такая ацэнка робiцца тэрытарыяльнымi арганiзацыямi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i правоў на яго, упiсваецца ў зводную ведамасць, якая штогод прадастаўляецца падатковым органам для вылiчэння падатку на нерухомасць.
— Кошт майго жылога дома ў Салiгорску па стану на 1 студзеня 2007 года па iнфармацыi агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру складае 41,6 млн рублёў. Каэфiцыент тыпу населенага пункта — 1,25, а каэфiцыент якасцi асяроддзя — 1,15. Якiм будзе памер майго падатку на нерухомасць?
Iгар МУРАШКА, г. Салiгорск.
— Кошт вашага дома сёлета для мэтаў падаткаабкладання будзе такiм: 41,6 млн рублёў х 1,25 х 1,15 = 59,8 млн рублёў. Сума падатку складзе 59,8 млн рублёў х 0,1 = 59 800 рублёў.
— Маю цагляны садовы домiк, якi не завершаны будаўнiцтвам. Агульная плошча жылога двухпавярховага цаглянага дома (ёсць фундамент, сцены, перагародкi, перакрыццi, дах, вокны, дзверы) — 108 квадратных метраў. Рашэннем Мiнс- кага раённага выканаўчага камiтэта ў 2006 годзе быў вызначаны разлiковы кошт квадратнага метра гэтай пабудовы, якi склаў 406 636 рублёў. Якi кошт садовага домiка будуць выкарыстоўваць падатковыя органы пры вызначэннi падатку на нерухомасць?
Анатоль КАЛIНА, Мiнскi раён.
— Iснуюць выпадкi, калi грамадзяне не рэгiструюць свае дамы, якiя не завершаны будаўнiцтвам, гатоўнасць якiх складае 80 працэнтаў i больш. Адпаведна, тады агенцтвы па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру не ажыццяўляюць ацэнку такiх аб’ектаў нерухомасцi. Ацэначны кошт такiх будынкаў i пабудоў вызначаецца падатковымi органамi шляхам выкарыстання кошту квадратнага метра тыпавога будынка i пабудовы i агульнай плошчы аб’екта нерухомасцi з улiкам панiжальнага каэфiцыента 0,8, каэфiцыентаў якасцi асяроддзя i тыпу населенага пункта. Пры гэтым для гатоўнасцi будынкаў i пабудоў на 80 працэнтаў неабходна наяўнасць падземнай часткi (фундамента), сцен, перагародак, перакрыццяў, даху, вокнаў, дзвярэй. Кошт вашага садовага домiка вызначаўся летась наступным чынам: (108 х 406 636) х 0,8 х 1,1 х 1,1 = 42 511 354 рублёў, дзе 0,8 — панiжальны каэфiцыент, а 0,1 i 0,1 —каэфiцыенты якасцi асяроддзя i тыпу населенага пункта.
— Колькi разоў i ў якiя тэрмiны трэба плацiць падатак на нерухомасць?
— Падатак на нерухомасць, як i зямельны падатак, плацiцца фiзiчнымi асобамi адзiн раз у год па месцы знаходжання аб’екта ў тэрмiн не пазней за 15 лiстапада на падставе атрыманага ад падатковага органа паведамлення з указаннем велiчынi падатку на нерухомасць, а таксама рэквiзiтаў, на падставе якiх запаўняецца квiток на плату плацяжоў. Iншымi словамi, абавязак па аплаце падатку на нерухомасць у фiзiчнай асобы ўзнiкае з таго моманту, калi яму было аддадзена падатковае паведамленне.
Фiзiчныя асобы могуць аплацiць падатак на нерухомасць шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў ва ўстанову банка, сельскi, пасялковы выканаўчы i распарадчы орган, арганiзацыю сувязi. Пры гэтым гаспадар нерухомасцi можа аплацiць падатак у любой установе банка цi арганiзацыi сувязi, якiя размешчаны на тэрыторыi нашай краiны.
Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Звязда
27 июня 2007