О регистрации дома в деревне по упрощенной процедуре

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

О регистрации дома в деревне по упрощенной процедуре

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 1:29 pm

Дом афармляецца па спрошчанай працэдуры

У вёсцы Порплiшча Докшыцкага раёна застаўся дом маiх бацькоў, якi быў пабудаваны прыкладна ў 1971 годзе. У 1994 годзе дом быў падараваны маёй дачцэ. У 2004 годзе бацькi памерлi. Нiякiх дзеянняў па афармленню i рэгiстрацыi дома да 2004 года i пасля не ажыццяўлялася. Абавязковую страхоўку i iншыя выплаты рабiлi i робiм.

Сёння мы адшукалi людзей, якiя маюць жаданне купiць дом. Адразу звярнулiся ў Порплiшчанскi сельскi Савет з пытаннем аб афармленнi продажу дома па спрошчанай працэдуры ў адпаведнасцi з указам № 368. Аднак у сельскiм Савеце адказалi, што продаж нашага дома нельга афармляць па спрошчанай працэдуры. Растлумачце, што нам рабiць? Якiя павiнны быць нашы дзеяннi па афармленню дома пры плануемым продажы?

Галiна ТУРЧЫНОВIЧ, г. Жодзiна.


— Калi ў гэтай справе з вашай нерухомасцю няма больш нiякiх «падводных камянёў», то вы рабiлi ўсё правiльна, — лiчыць старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй КУЗНЯЦОЎ. — У адпаведнасцi з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 жнiўня 2005 года № 368 «Аб некаторых пытаннях адчужэння жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах» дагаворы куплi-продажу жылых дамоў, якiя знаходзяцца ў сельскiх населеных пунктах i не зарэгiстраваны ў тэрытарыяльных агенцтвах па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, даныя аб якiх унесены ў пагаспадарчую кнiгу сельскага выканаўчага камiтэта да 19 сакавiка 1985 года i якiя з гэтай даты не з’яўлялiся прадметам куплi-продажу або мены, заключаюцца ў пiсьмовай форме i падлягаюць рэгiстрацыi ў сельскiм выканаўчым камiтэце.

Дзеянне сельскага выканаўчага камiтэта можа быць абскарджана вамi шляхам падачы адпаведнай заявы ў вышэйстаячы выканаўчы i распарадчы орган або ў судовым парадку.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 8 февраля 2007

Вернуться в «Регистрация недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by