Как продать дом, если участок не зарегистрирован

Здесь можно попросить оценить стоимость любого объекта недвижимости в Беларуси, поинтересоваться, насколько возможен запланированный вами обмен, спросить, что и где можно купить на имеющиеся у вас средства.
Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Как продать дом, если участок не зарегистрирован

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 2:49 pm

Нерухомасць прадаецца абавязкова разам з зямлёй

Летась у снежнi мы даафармлялi спадчыну на прыватны дом, якi быў пабудаваны ў 1947 годзе нашымi бацькамi ў г. Оршы. У 70-х гадах дом быў перабудаваны, а змены былi зафiксаваны ў БТI. На гэта домаўладанне ў БТI iснуе адпаведны рэгiстрацыйны нумар. Сёння мы вырашылi дом прадаць, але... У нас не вырашана пытанне з зямлёй пад домам. Кажуць, што раней гэту зямлю можна было купiць па льготнай цане. Мы гэтага не ведалi. Што нам трэба зараз рабiць? Якiя неабходна мець дакументы на зямельны ўчастак пры нашым домаўладаннi для яго продажу i колькi гэта будзе каштаваць?

П. Новiкаў, г. Орша.


Адразу заўважу, што наша выданне ўжо мiнiмум на працягу трох апошнiх гадоў даволi падрабязна растлумачвае сваiм чытачам усе новаўвядзеннi ў сферы нерухомай маёмасцi. Наконт вашых пытанняў спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь адказалi наступным чынам. Згодна з заканадаўствам аб зямлi, пры пераходзе права ўласнасцi на жылы дом, у тым лiку i ў спадчыну, па рашэнню мясцовага выканаўчага камiтэта да спадчыннiкаў пераходзiць права на зямельны ўчастак. Пераход права на зямельны ўчастак павiнен быць зарэгiстраваны ў адпаведным парадку. У выпадку, калi зямельны ўчастак знаходзiўся ў спадчынадаўцы на праве прыватнай уласнасцi, пераход права на зямельны ўчастак ажыццяўляецца ў парадку дзяржаўнай рэгiстрацыi ў органах дзяржаўнай рэгiстрацыi на падставе пасведчання аб праве на спадчыну.

Калi права на зямельны ўчастак у адпаведным парадку спадчынадаўцам не было аформлена, спадчыннiкi могуць аформiць гэта права, папярэдне падаўшы заяву ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi (былое БРТI) па прынцыпу «адно акно».

Для продажу дома неабходна мець выпiску з адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, атрыманую ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi пасля рэгiстрацыi гэтага дома. Калi права на зямельны ўчастак не аформлена, то ўласнiкi дома не змогуць прадаць гэты дом, бо згодна з артыкулам 525 Грамадзянскага кодэкса ў дагаворы продажу нерухомай маёмасцi павiнны ўказвацца звесткi аб зямельным участку.

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя мелi зямельныя ўчасткi ў валоданнi i карыстаннi да 16 чэрвеня 1993 года для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, у адпаведнасцi з Законам «Аб праве ўласнасцi на зямлю» i Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, маглi да 1 студзеня 2000 года выкупiць гэтыя ўчасткi ў прыватную ўласнасць па льготнаму кошту.

Кошт работ па вызначэнню мяжы зямельнага ўчастка, дзяржаўнай рэгiстрацыi яго стварэння i правоў на яго вызначаецца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 года № 152 i складае ў сярэднiм 115 тысяч рублёў. Гэты кошт залежыць ад сезона выканання работ па вызначэнню мяжы зямельнага ўчастка, прававога тытула зямельнага ўчастка, наяўнасцi абмежаванняў яго выканання.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда, 10 февраля 2007

Вернуться в «Покупка, продажа, обмен недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by