Уменьшение активности на белорусском рынке недвижимости

Здесь можно попросить оценить стоимость любого объекта недвижимости в Беларуси, поинтересоваться, насколько возможен запланированный вами обмен, спросить, что и где можно купить на имеющиеся у вас средства.
Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Уменьшение активности на белорусском рынке недвижимости

Сообщение Toto (Admin) » Ср окт 17, 2007 2:17 pm

Объем сделок на вторичном рынке недвижимости стремительно сокращается

С июня нынешнего года количество сделок с недвижимостью резко пошло на спад. По данным риэлтерских агентств, за последние полгода оборот вторичного рынка жилья в сравнении с аналогичным периодом прошлого года упал втрое. Резкое падение количества сделок привело к тому, что перед некоторыми отечественными агентствами недвижимости замаячила финансовая пропасть.

На данный момент специалисты затрудняются спрогнозировать длительность кризиса на рынке недвижимости. По предварительным оценкам, спрос на квадратные метры в стране не восстановится до прежнего уровня, а будет стремительно снижаться по мере роста цен. Длительную финансовую осаду выдержат далеко не все агентства.

По мнению председателя совета белорусской ассоциации "Недвижимость" Николая Простолупова, последние четыре месяца белорусские агентства недвижимости переживают не лучшие времена.

"Практически по всем агентствам идет убыточная деятельность, - констатирует Николай Простолупов. - Убытки связаны в первую очередь с тем, что квартиры в Беларуси практически не покупаются. По сравнению с прошлым годом объем бизнеса агентств сократился в два-три раза. Соответственно у агентств появились серьезные финансовые проблемы. Если ситуация продлится, агентства будут закрываться. Сначала с рынка уйдут мелкие игроки, затем настанет черед крупных. Последние пока находятся в более выгодном положении, так как занимаются различными объектами недвижимости и не специализируются, скажем, только на квартирах. Но в убытке долго ведь работать невозможно. Когда-то деньги закончатся. Мне трудно предположить, как долго протянут белорусские агентства. У каждого игрока на рынке собственные ресурсы, каналы получения доходов. Точно можно сказать одно: если ситуация на рынке не изменится, первыми уйдут с поля мелкие, узкопрофильные игроки".

Судя по рыночным тенденциям, определенное сокращение количества риэлтеров на белорусском рынке недвижимости вполне возможно. Несмотря на все усилия белорусского правительства, цены на квадратные метры и не думают снижаться. Вызвать глобальное обесценивание площадей могло бы интенсивное строительство. Но, по информации "Е", в последние месяцы некоторые крупные строительные организации сократили объемы строительства. С другой стороны, строительством занялись новые компании как с белорусским, так и с российским капиталом. Однако заявленные московскими строителями планы по застройке Минска элитным жильем также вряд ли аукнутся снижением цен на рынке недвижимости. А сегодня эти цены, составляющие около 2 тыс. долларов за квадратный метр, по карману американцам или жителям Евросоюза, но никак не среднестатистическим белорусам.

"Трудно сказать, сравнялись ли мы в ценах на жилье с Америкой или Европой. На Манхэттене стоимость квадратного метра может доходить до миллиона долларов, а в пригороде Чикаго до 2 - 3 тысяч долларов. Насколько я понимаю, сейчас с ипотечным кризисом в Америке появились дома, выставляемые по цене тысяча долларов за квадратный метр. Но нужно понимать, что в Америке существует не рынок квартир, а рынок индивидуальных жилых домов", - отметил Н.Простолупов.

Не исключено, что к похоронам агентств недвижимости приложит руку и Министерство внутренних дел. Как стало известно "Е", правоохранительные органы всерьез заинтересовались отдельными организациями, которые помимо услуг купли-продажи квартир выступали посредниками в торговле столичной пропиской. Какие агентства попали в поле зрения правоохранительных структур, пока не разглашается. Известно лишь, что по фактам незаконной коммерческой деятельности в области регистрации и учета граждан возбуждено несколько уголовных дел. Правда, существует мнение, что зачистка "прописного" поля никак не связана с реальным положением на рынке жилья. Накануне вступления в силу новых правил учета перемещения белорусов МВД вполне обоснованно удаляет с поля торговцев воздухом. В свою очередь, сотрудники отдельных агентств уверяют, что на данный момент агентства как никогда нуждаются в финансовой подпитке, в том числе и за счет продажи информации о платной прописке в Минске. Продавцы недвижимости уверены, что пока в Минске существует советский институт учета граждан и спрос на прописку, то будет существовать и предложение.

Глава совета белорусской ассоциации "Недвижимость" считает, что "в Беларуси должна быть система учета, которая в условиях социализма позволит получать минимальные общественные блага: продукты питания, медицинскую помощь, жилье и так далее. Институт прописки - как раз такая система, которая позволяет каждому гражданину реализовать свои права и получить эти самые минимальные блага. Социализм - система дефицитов. Если полностью отменить институт прописки, вся Беларусь поднимется и приедет в Минск покупать или получать жилье, кредиты в банках и прочее. Будет большой беспорядок".

Правоохранители придерживаются несколько иной точки зрения, пропагандируя свободу передвижения, честность бизнеса и законность прописки. В противном случае, говорят представители силовых структур, агентствам лучше умереть.

Владимир ВОЛКОВ
tut.by
16 октября 2007 » Экономика и бизнес

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Падение спроса на белорусскую недвижимость

Сообщение Toto (Admin) » Чт окт 18, 2007 10:14 am

Сталічныя пакупнікі прачынаюцца, а ў рэгіёнах працягваецца мёртвы сезон?

Гэта лета стала паказальна сезонным амаль для ўсіх удзельнікаў другаснага рынку нерухомасці. У сезон адпачынкаў актыўнасць патэнцыяльных пакупнікоў знізілася амаль да нуля, аднак змяненне цэн на розныя віды нерухомасці ў розных рэгіёнах адрозніваецца.

Мінск рыхтуецца да чарговага буму?

Амаль усё лета патэнцыяльныя пакупнікі сталічнай нерухомасці амаль не заўважалі другасны рынак сталіцы. У ліпені спецыялісты нават заўважылі, што пры рэальных здзелках прадаўцы пачалі ісці на ўступкі і гатовы былі скідваць да стартавага кошту 1—1,5 тысяч долараў. Гэтым летам на другасным рынку сталічнага жылля існаваў яшчэ адзін псіхалагічны фактар. Усе чакалі вынікаў свабодных таргоў, калі на аўкцыёне кліентам прапаноўваліся кватэры без адзелкі ў новым доме. Аўкцыёны адбыліся, усе кватэры (больш за 100) прададзены. Жыллё ААТ "МАПІД" было прададзена даволі дорага, калі кошт квадратнага метра ў залежнасці ад тыпу кватэры дасягаў 1,6—1,9 тыс. долараў. Гэтыя кватэры ў новым доме мелі даволі вялікую агульную плошчу, таму былі па кішэні далёка не кожнаму жыхару сталіцы.

Зараз сталічныя прадаўцы супакоіліся, бо ўпэўніліся, што попыт на мінскую нерухомасць даволі трывалы і грошы ў пэўнай катэгорыі людзей ёсць. Мабыць, менавіта таму ў апошнюю дэкаду жніўня цэннікі прапаноў сталічнага жылля пачалі крыху расці. Агенцтвы нерухомасці пачалі наведваць не толькі прадаўцы, але і сур’ёзныя пакупнікі. Гэты факт быў адразу заўважаны рынкам, а ў выніку за мінулы тыдзень квадратны метр адна-, і двухпакаёвых кватэр стаў даражэйшым на 7—10 долараў.

Сёння сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры складае 70 тыс. плюс—мінус 200 долараў, а "квадрат" такога жылля — 2050 долараў. Сярэдняя па якасці і плошчы двухпакаёвая кватэра каштуе каля 95 тыс. долараў, а квадратны метр агульнай плошчы такога жылля роўны 1960 доларам. Таксама крыху падаражэлі і трохпакаёвыя кватэры, сярэдні кошт якіх сёння дасягае 131,7 тыс. долараў, калі квадратны метр ацэньваецца ў 1945 долараў.

Аднак прыкметай летняга перыяду сталічнага рынку нерухомасці стала істотнае павелічэнне прапаноў на продаж або абмен асобных пакояў у звычайных стандартных кватэрах. Больш за тое, цэны на такую нерухомасць за апошнія некалькі месяцаў толькі павысіліся. Кошт невялікага пакойчыка дасягае 32—40 тыс. долараў. Самае цікавае, што гэта не проста прапанова, на такое жыллё ёсць свой пакупнік.

Брэст чакае танных крэдытаў

Паводле інфармацыі дырэктара дзяржаўнага агенцтва па аказанню рыэлтарскіх паслуг Брэста Анатоля Вайтовіча, цэны ў гэтым горадзе на кватэры вельмі розныя, што залежыць ад плошчы і якасці жылля, узросту і тыпажу дамоў, а таксама адлегласці ад цэнтра горада. Самымі таннымі з’яўляюцца аднапакаёўкі-маласямейкі за 27—28 тыс. долараў. Сярэдні кошт аднапакаёвак складае 35 тысяч, а вельмі якасных кватэр — 45 тысяч долараў. Двухпакаёвыя кватэры, у залежнасці ад усіх фактараў, могуць каштаваць ад 45 да 62 тыс. долараў. Рэальна звычайную двухпакаёўку ў Брэсце можна прадаць за 50—52 тыс. долараў. Трохпакаёвыя кватэры тут каштуюць ад 62 да 75 тыс.

Прыкладна з пачатку ліпеня колькасць прапаноў кватэр у горадзе над Бугам павялічылася ў некалькі разоў. Аднак даволі высокія цэны так моцна спалохалі пакупнікоў, што яны шукаюць сёння танныя адна-, і двухпакаёўкі. Між іншым, кошт квадратнага метра аднапакаёвак вагаецца ад 1000 да 1300 долараў. Згодна з інфармацыйнымі каталогамі, цэны за апошні месяц на жыллё не змяніліся, але... Анатоль Вайтовіч упэўнены, што пры рэальных здзелках са стартавага цэнніка можна скінуць 2—3 тыс. долараў.

На думку суразмоўцы, восенню колькасць пакупнікоў павінна павялічыцца, таму і цэны на жыллё могуць папаўзці ўгору. Эксперт упэўнены, што мёртвы сезон у Брэсце на другасным рынку ўсталяваўся дзякуючы даволі дарагім крэдытам, якія прапануюцца банкам пад набыццё жылля. Калі яны будуць больш таннымі, то гэта істотна актывізуе гарадскі рынак.

На першасным рынку нерухомасці будаўніцтва ажыццяўляецца галоўным чынам для "чаргавікоў", а камерцыйнага жылля ўзводзіцца вельмі мала. Разам з тым новае жыллё па высокаму кошту пагаджаюцца набываць адзінкі.

Раней кватэры ў новым доме прапаноўваліся па 1070 долараў за квадратны метр. Сёння камерцыйная фірма аб’явіла аб летніх скідках і "квадрат" у новабудоўлі ўжо каштуе 1020 долараў. Зараз у Брэсце ўзводзяцца і 4 дамы па лініі долевага будаўніцтва.

Віцебскія кватэры становяцца больш таннымі, а катэджы — больш дарагімі

Кіраўнік РУП "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасці Віцебска" Уладзімір Кабанаў адзначае, што аднапакаёвыя кватэры каштуюць зараз ад 27 да 34 тыс. долараў. Двухпакаёўкі ў старых дамах з маленькай плошчай прапаноўваюцца за 35 тыс., а падобнае жыллё сучаснай планіроўкі — да 44 тыс. долараў. Трохпакаёвыя кватэры можна набыць за 43—55 тыс. долараў.

Дырэктар агенцтва лічыць, што стабільная сітуацыя з сённяшнімі цэнамі на кватэры захаваецца яшчэ пару месяцаў, разам з тым ён адзначыў, што за лета кошт якасных жылых дамоў і сучасных катэджаў узрос прыкладна на 20—30 тыс. долараў. Сёння такое жыллё каштуе ўжо ад 50 да 220 тыс. долараў. Між іншым, зараз адносна танных катэджаў па 50—80 тыс. долараў ужо амаль не засталося. За два апошнія месяцы істотна падаражэлі зямельныя ўчасткі, якія былі адведзены пад будаўніцтва жылля. З 5 тыс. долараў яны падаражэлі ў разы і каштуюць сёння да 15—20 тысяч. Падобных участкаў на другасным рынку вельмі мала. Спачатку агенцтва ажыццяўляе на іх кансервацыю незавершанага будаўніцтва, пасля чаго пакупніку прадаецца ўжо цэльны аб’ект нерухомасці.

Суразмоўца паведаміў, што зараз у Віцебску муніцыпальнае і долевае будаўніцтва перажывае этап другога нараджэння, мабыць, таму і старыя кватэры на другасным рынку ўжо не карыстаюцца павышаным попытам. Разам з тым, спецыялісты лічаць, што ў пачатку зімы нават звычайныя кватэры на другасным рынку пачнуць даражэць.

У Магілёве попытам карыстаюцца толькі маленькія кватэры

За апошнія некалькі месяцаў цэны на кватэрную нерухомасць у Магілёве амаль не змяніліся. Аднак за лета з другаснага рынку былі "вымыты" не зусім якасныя, а таму і танныя кватэры. Сёння пакупнікам прапаноўваецца крыху даражэйшае, але і лепшае па якасці жыллё. Звычайныя аднапакаёвыя кватэры прапаноўваюцца за 30—35, двухпакаёвыя — за 40—45, а трохпакаёвыя — за 50—54 тыс. Пры рэальных здзелках на двухпакаёвыя кватэры можна скінуць 1—2, а на трохпакаёвыя нават 2—3 тыс. долараў.

Спецыялісты РУП "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасці г. Магілёва" паведамілі, што іх паслуга па выбару варыянту кватэры і рэгістрацыі набытай нерухомасці будзе каштаваць пакупніку 860 тыс. рублёў. Дагавор аб продажы кватэры праз агенцтва каштуе прадаўцу 330 тыс. рублёў. Сёння з боку пакупнікоў у Магілёве існуе даволі кволы попыт амаль на ўсе віды нерухомасці. Больш вялікім попытам (прыкладна на 10 працэнтаў) карыстаюцца толькі танныя аднапакаёвыя кватэры.

Даволі цікавая сітуацыя з цэнамі на жыллё назіраецца ў Шклове. Паводле інфармацыі спецыяліста землеўпарадкавальнай службы гэтага раёна, у горадзе жыллё сёння стала каштаваць вельмі дорага. Так, маленькая аднапакаёвая кватэра ў маласямейным інтэрнаце каштуе ўжо не менш за 10 тыс. долараў. У звычайным доме стандартная аднапакаёўка каштуе каля 20 тыс. долараў. Двухпакаёвыя кватэры ў гэтым раённым цэнтры прапаноўваюцца за 25—30, а трохпакаёвыя часам і за 30—40 тыс. долараў. Мабыць, такія цэны на тутэйшае жыллё сведчаць аб утульнасці і перспектыўнасці развіцця гэтага горада.

Сяргей КУРКАЧ.
Звязда
30 августа 2007 года

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

цены на недвижимость в Минске и других городах Беларуси

Сообщение Toto (Admin) » Чт окт 18, 2007 11:18 am

На нашем сайте можно ознакомиться с реальными предложениями недвижимости в Минске и других городах Беларуси:

квартиры
(в том числе новостройки)
комнаты
дома, коттеджи и дачи
земельные участки
гаражи
коммерческая недвижимость.

А также оставить свою заявку на покупку или продажу любого объекта недвижимости в Минске или других населенных пунктах Беларуси.


Вернуться в «Покупка, продажа, обмен недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 2 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by