Когда жилье нельзя обменять?

Здесь можно попросить оценить стоимость любого объекта недвижимости в Беларуси, поинтересоваться, насколько возможен запланированный вами обмен, спросить, что и где можно купить на имеющиеся у вас средства.
Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Когда жилье нельзя обменять?

Сообщение Toto (Admin) » Пт авг 17, 2007 1:47 pm

Калi жыллё нельга абмяняць

У сувязi з мяркуемым павелiчэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi вырашыла памяняць сваю трохпакаёвую кватэру на жыллё з меншай плошчай. Аднак калi я адшукала добры варыянт абмену, мне ў iм адмовiлi, бо ў нашым доме сёлета запланавалi капiтальны рамонт. У якiх выпадках па закону абмен жылымi памяшканнямi немагчымы?

Ганна МАЦIС, г. Мiнск.


Як паведамiлi рэдакцыi ў жыллёвым аддзеле Мiнгарвыканкама, адпаведныя органы не даюць дазвол на абмен жылымi памяшканнямi, калi дом, у якiм знаходзiцца такое памяшканне, з’яўляецца аварыйным, падлягае зносу або пераабсталяванню ў нежылы, пагражае абвалам, перадаецца для дзяржаўных патрэб i калi дом падлягае капiтальнаму рамонту з перапланiроўкай менавiта вызначанага на абмен жылога памяшкання.

Абмен забараняецца ў тым выпадку, калi наймальнiку кватэры прад’яўлены iск аб скасаваннi цi змяненнi дагавора найму жылога памяшкання або аб прызнаннi яго несапраўдным i калi ў дачыненнi да члена арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў разглядаецца пытанне аб выключэннi яго з гэтай арганiзацыi.

Нельга абменьвацца жылымi памяшканнямi, калi ў сувязi з абменам у кватэру, у якой пражываюць два i больш наймальнiкi, усяляецца грамадзянiн, якi пакутуе цяжкай формай хранiчнага захворвання, пры якiм сумеснае пражыванне з iм у кватэры немагчыма.

Забараняецца таксама абмен жылымi памяшканнямi, калi ён мае карыслiвы або фiктыўны характар, або калi на жылое памяшканне накладзены арышт або забарона адчужэння. Не падлягаюць абмену жылыя памяшканнi, якiя з’яўляюцца службовымi, знаходзяцца ў спецыяльным доме або адносяцца да жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Сяргей КУРКАЧ
Звязда
28 июня 2007

Вернуться в «Покупка, продажа, обмен недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 2 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by