Вопрос о праве на долю в квартире детей от разных браков

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4128
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Вопрос о праве на долю в квартире детей от разных браков

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 1:01 pm

Права на долю

Я выйшла замуж за разведзенага мужчыну, у яго двое дарослых дзяцей, з былой сям’i ён нiчога не ўзяў. У мяне ёсць мой сын i яшчэ ў нас нарадзiўся агульны сын. Мы пражылi сем гадоў, здымалi кватэры, потым пабудавалi свой дом. Нам дапамагалi яго i мае бацькi. Цi могуць яго дзецi прэтэндаваць на сваю долю?

Алена АНАТОЛЬЕЎНА, г. Гомель


Калi вы пабудавалi дом пасля заключэння шлюбу, то дом з’яўляецца вашай з мужам агульнай сумеснай уласнасцю. Артыкулам 23 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ўстаноўлена, што маёмасць, набытая мужам i жонкай падчас шлюбу, незалежна ад таго, на каго з iх яна набытая або на каго цi кiм унесены грашовыя сродкi, з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю. Гэта датычыцца i такой маёмасцi, як дом. У выпадку падзелу агульнай сумеснай маёмасцi долi мужа i жонкi прызнаюцца роўнымi, калi iншае не прадугледжана Шлюбным дагаворам (арт. 24).

Долi могуць быць i няроўнымi, калi грошы ад бацькоў атрыманы, напрыклад, у дар не сям’i, а кожнаму з вас паасобку. Паколькi маёмасць, атрыманая ў дар цi ў спадчыну ў перыяд шлюбу, згодна з артыкулам 26 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i, з’яўляецца асабiстай уласнасцю таго, хто яе атрымаў, то i памер доляў у праве ўласнасцi на дом будзе залежаць ад падоранай бацькамi i ўкладзенай у будаўнiцтва сумы, калi памiж вамi i бацькамi не было дамоўленасцi аб стварэннi агульнай уласнасцi на дом i ў адпаведнасцi з гэтай дамоўленасцю бацькi ўкладвалi свае грашовыя сродкi ў будаўнiцтва дома з мэтай мець сваю долю ў праве ўласнасцi на яго (артыкул 102 Жыллёвага кодэкса).

Згодна з пiсьмом, дапамогу вы атрымлiвалi толькi ад бацькоў. Гэта азначае, што i прэтэндаваць на долю ў праве ўласнасцi на дом могуць толькi яны (пры наяўнасцi дамоўленасцi аб гэтым). Дзецi (усе чацвёра) права на долю ўласнасцi на дом не маюць.

Згодна з артыкулам 116 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i артыкулам 192 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, члены сям’i ўласнiка маюць роўнае з iм права карыстання жылым памяшканнем. Такiм чынам, калi хтосьцi з дзяцей пражывае i прапiсаны ў доме, ён мае права карыстання жылым памяшканнем, але гэта не з’яўляецца правам на долю ўласнасцi.

У будучым дзецi, незалежна ад таго, пражывалi яны разам з бацькам цi асобна, удзельнiчалi ў будаўнiцтве дома цi не, маюць права атрымаць у спадчыну маёмасць бацькi ў лiку iншых спадчыннiкаў па закону першай чаргi.

Згодна з артыкулам 1034 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, смерць удзельнiка агульнай сумеснай уласнасцi з’яўляецца падставай для вызначэння яго долi ў такой уласнасцi i падзелу агульнай маёмасцi або выдзелу з яе долi памерлага ўдзельнiка. У гэтым выпадку спадчына адкрываецца ў адносiнах агульнай маёмасцi, якая прыходзiцца на долю памерлага ўдзельнiка, а пры немагчымасцi падзелу маёмасцi ў натуры — у адносiнах кошту такой долi.

Калi адсутнiчае завяшчанне, то атрыманне спадчыны адбываецца па закону ў парадку чарговасцi, устаноўленай Грамадзянскiм кодэксам. Згодна з артыкулам 1057 ГК спадчыннiкамi першай чаргi з’яўляюцца дзецi, муж або жонка памерлага i яго бацькi. Спадчыннiкi адной чаргi атрымлiваюць спадчыну ў роўных долях. Такiм чынам, у выпадку смерцi вашага мужа яго бацькi, вы i ўсе яго сыны будзеце мець аднолькавае права на атрыманне ў спадчыну долi жылога дома або яе кошту на вышэйпададзеных умовах.

Алена Дзевойна
Звязда, 31 января 2007

Вернуться в «Совместная собственность; брачный договор; раздел имущества»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by