Получение наследства без регистрации недвижимости

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Получение наследства без регистрации недвижимости

Сообщение Toto (Admin) » Чт июн 21, 2007 4:48 pm

Дзецi атрымаюць спадчыну i без папярэдняй рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi

У 50-х гадах мiнулага стагоддзя я завёў сям’ю, пабудаваў жылы дом i iншыя гаспадарчыя пабудовы. Участак зямлi, на якiм знаходзяцца мае пабудовы, складае 0,15 га. У мяне два сыны. Адзiн жыве i працуе ў Полацку, другi — у Фанiпалi.

Падкажыце, як прасцей i танней зрабiць, каб пасля маёй смерцi гэтая маёмасць перайшла ў спадчыну маiм блiзкiм — жонцы, дзецям? Нiякiх асаблiвых дакументаў на пабудовы i зямельны ўчастак я не рабiў, толькi ёсць запiс у пагаспадарчай кнiзе сельскага Савета. Я з 1929 года нараджэння. Ужо ўзрост...

Л. Протас, вёска Лотва, Мядзельскi раён.


— Моцна хвалявацца наконт сваёй нерухомай маёмасцi спадару Протасу не трэба, — лiчыць старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. — Згодна з пастановай Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2005 года № 41/31 «Аб пацвярджэннi права ўласнасцi на жылыя дамы, жылыя iзаляваныя памяшканнi, якiя знаходзяцца ў сельскiх населеных пунктах» дакументам, якi пацвярджае права ўласнасцi памерлага грамадзянiна на жылы дом, жылое iзаляванае памяшканне з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi або без iх, даныя аб якiх унесены ў пагаспадарчую кнiгу сельскага выканаўчага i распарадчага органа да 8 мая 2003 года, але якiя не зарэгiстраваны ў тэрытарыяльных арганiзацыях па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, з’яўляецца даведка гэтага выканаўчага i распарадчага органа. Такiм чынам, вашы дзецi змогуць уступiць у спадчыну на жылы дом i без атрымання вамi дакументаў у тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю i пасля гэтага аформiць свае правы на яе i на зямельны ўчастак.

Разам з тым вы павiнны разумець, што дзецi вашы жывуць у iншай мясцовасцi, таму афармляць гэтыя дакументы iм будзе не зусiм зручна. Зараз вы можаце самастойна зарэгiстраваць свой дом i зямельны ўчастак, а таксама правы на iх. Гэтая працэдура патрабуе пэўных сродкаў. У далейшым, калi маёмасць будзе ўжо зарэгiстравана, у тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру вашы наследнiкi аплацяць толькi пераход права ўласнасцi на яе.

Сяргей КУРКАЧ.
Звязда, 16 февраля 2007

Вернуться в «Все о наследовании недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 1 гость

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by