Кто наследует дом при отказе наследника по завещании?

Toto (Admin)
Site Admin
Сообщений: 4126
Зарегистрирован: Вс янв 28, 2007 8:41 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

Кто наследует дом при отказе наследника по завещании?

Сообщение Toto (Admin) » Пт июн 15, 2007 1:26 pm

Дом атрымае наследнiк па закону першай чаргi

Летась у снежнi памерла мая мама. Завяшчанне на дом яна аформiла на сына, майго роднага брата, якi зараз пастаянна жыве ў Расii. Ад спадчыны на дом ён адмовiўся, а я, мабыць, не маю на яго правоў, бо там не жыву. Дом стаiць у вёсцы, дзе быў пабудаваны ў 50-х гадах мiнулага стагоддзя, але зараз знаходзiцца ў добрым стане. Дакументаў на дом у мамы не было. Iнфармацыя аб будынку ёсць толькi ў сельскiм Савеце. Участак зямлi каля дома не прыватызаваны i належыць сельсавету. Што рабiць?

Таiса ПIЛАЧЫНСКАЯ, вёска Свiркi, Докшыцкi раён, Вiцебская вобласць.


— Першае, што вам трэба зрабiць, дык гэта паведамiць работнiкам мясцовага сельскага Савета аб намеры аформiць дом на сваё iмя. Гэта трэба зрабiць для таго, каб мясцовыя ўлады не ўпiсалi ваш аб’ект нерухомасцi ў рэгiстр пустых дамоў, — патлумачыў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй КУЗНЯЦОЎ. — У адпаведнасцi з артыкулам 1057 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь вы з’яўляецеся наследнiкам па закону першай чаргi. У сувязi з тым, што ваш брат (наследнiк па завяшчанню) адмовiўся ад спадчыны, вы маеце права падаць у натарыяльную кантору пры месцы знаходжання спадчыны заяву аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну. Тэрмiн аб прыняццi спадчыны акрэслiваецца артыкулам 1071 Грамадзянскага кодэкса. Пасля атрымання пасведчання аб праве на спадчыну вам трэба звярнуцца ў тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю па месцы знаходжання жылога дома для дзяржаўнай рэгiстрацыi пераходу права ўласнасцi на гэты дом.

Звязда, 6 февраля 2007

Вернуться в «Все о наследовании недвижимости»

Кто сейчас на форуме

Количество пользователей, которые сейчас просматривают этот форум: нет зарегистрированных пользователей и 7 гостей

cron

Rambler's Top100 Rambler'sTop100 Рейтинг агентств недвижимости портала Realt.by